Темы

Перамаглі прадстаўнікі Кіраўскай ДЮСШ

Перамаглі прадстаўнікі Кіраўскай ДЮСШ

volej-myachНа базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод мужчын у залік круглагадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры раёна. У іх прынялі ўдзел каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райбальніцы, райспажыўтаварыства, ліцэя №15, ДЮСШ, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, ААТ “Дабаснянскае”, Жыліцкага сельгаскаледжа.

Падчас гульняў у спартыўнай зале панавала атмасфера сапраўднай барацьбы, напорыстасці, чуўся вясёлы смех. Дзякуючы высокаму прафесіяналізму суддзі Канстанціна Гарбачова вёўся справядлівы падлік рэзультатаў валейбалістаў. Трэба адзначыць, што ўсе каманды былі добра падрыхтаваны, паказалі цудоўныя вынікі.
Асабліва вострая барацьба завязалася паміж камандамі ДЮСШ і СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага за 1-е месца, а прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Жыліцкага сельгаскаледжа змагаліся за 3-е месца.
У выніку перамогу святкавалі гаспадары — каманда ДЮСШ, на 2-м месцы — рассветаўцы, трэцяя прыступка п’едэстала гонару дасталася валейбалістам сельгаскаледжа, а прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сталі чацвёртымі.
Каманда-пераможца была ўзнагароджана дыпломам і кубкам, а прызёры — дыпломамі адпаведных ступеняў.
Віктар БЯЛЯНАЎ, старшыня ФСК раёна.

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем