Перамогу атрымалі педагогі Кіраўска


Найбольш упэўненую гульню паказала каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якая і выйшла пераможцай. Другое месца заняла зборная СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, трэцімі сталі валейбалісткі Жыліцкага сельгаскаледжа, а замкнулі чацвёрку прадстаўніцы райспажыўтаварыства.
Каманды, заняўшыя прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеней, а камандзе-пераможцы быў уручаны яшчэ і кубак.
Віктар БЯЛЯНАЎ, старшыня
фізкультурна-спартыўнага клуба раёна.