Темы

Перамогу атрымалі педагогі Кіраўска

Перамогу атрымалі педагогі Кіраўска

vollej-myachikЗ інтэрвалам у тыдзень пасля спаборніцтваў па валейболе сярод мужчынскіх каманд- удзельніц круглагадовай раённай спартакіяды калектываў фізічнай культуры на пляцоўку спартыўнай залы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы выйшлі валейбалісткі. Прадстаўніцтва было небагатым: удзел у турніры прыняло чатыры каманды. Але барацьба паміж імі атрымалася напружанай. І не здарма, бо сустракаліся паміж сабой прэтэндэнты на агульныя прызавыя месцы ў спартакіядзе.
Найбольш упэўненую гульню паказала каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якая і выйшла пераможцай. Другое месца заняла зборная СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, трэцімі сталі валейбалісткі Жыліцкага сельгаскаледжа, а замкнулі чацвёрку прадстаўніцы райспажыўтаварыства.
Каманды, заняўшыя прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеней, а камандзе-пераможцы быў уручаны яшчэ і кубак.
Віктар БЯЛЯНАЎ, старшыня
фізкультурна-спартыўнага клуба раёна.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем