Темы

Прадстаўніца гімназіі Кіраўска стала прызёрам абласных спаборніцтваў па пажарна-выратавальным спорце

Прадстаўніца гімназіі Кіраўска стала прызёрам абласных спаборніцтваў па пажарна-выратавальным спорце

Штурмовая лестницаНа базе вучэбна-трэніровачнага комплексу ў крытым манежы Магілёўскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях прайшлі абласныя спаборніцтвы па пажарна-выратавальным спорце ў закрытых памяшканнях сярод школьнікаў. Удзел у іх прыняла зборная каманда нашага раёна, у састаў якой уваходзілі сямёра вучняў гімназіі і адзін прадстаўнік СШ №1. Аб гэтым паведаміў супрацоўніку інтэрнет-рэсурса рэдакцыі раённай газеты «Кіравец» настаўнік асноў бяспекі жыццядзейнасці гімназіі Сяргей Садоўнікаў. Трэба адзначыць, што кіраўскія школьнікі ўжо даўно цесна і плённа супрацоўнічаюць з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях. Пры падрыхтоўцы да вышэй названых спаборніцтваў рабяты таксама атрымалі істотную дапамогу.

Камандам-удзельніцам неабходна было пераадолець 100-мятровую паласу перашкод. Пры гэтым улічваліся хуткасць і правільнасць выканання заданняў. Нашы рабяты паказалі нядрэнны вынік, заняўшы ў агульнакамандным заліку 8-е месца. Асабліва вызначылася ў асабістым заліку васьмікласніца гімназіі Настасся Анісімава. У сваёй узроставай катэгорыі на ўздыме па штурмавой лесвіцы яна заняла другое месца.

 

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем