Темы

Рэспубліканскі семінар журналістаў на тэму ІІ Еўрапейскіх гульняў прайшоў у Мінску

Рэспубліканскі семінар журналістаў на тэму ІІ Еўрапейскіх гульняў прайшоў у Мінску

У Мінску, у Рэспубліканскім доме журналістаў прайшоў рэспубліканскі семінар журналістаў, якія асвятляюць спартыўную тэматыку.

Удзел у ім прынялі старшыня ГА “Беларускі саюз журналістаў” Анатоль Лемяшонак, першы намеснік дырэктара фонда “Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года” Анатоль Котаў, рэдактар аддзела спорту газеты “СБ. Беларусь сегодня” Сяргей Канашыц.

Каля паўсотні прадстаўнікоў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі не толькі атрымалі магчымасць даведацца ад кампетэнтных асоб аб ходзе падрыхтоўкі буйнейшага ў суверэннай гісторыі Беларусі мультыспартыўнага форуму, а і наведаць шэраг аб’ектаў, якія непасрэдна задзейнічаны ў правядзенні спаборніцтваў. Гэта, у прыватнасці, шматфункцыянальны культурна-спартыўны комплекс “Мінск-арэна”, які прыме спаборніцтвы па веласіпедным спорце на трэку, мастацкай і спартыўнай гімнастыцы, аэробіцы, акрабатыцы і скачках на батуце; адзін з самых маладых і сучасных спартыўных комплексаў “Falcon club”, дзе пройдуць спаборніцтвы па бадмінтоне; а таксама сэрцы ІІ Еўрапейскіх гульняў — Нацыянальны алімпійскі стадыён “Дынама”, дзе пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама будуць разыграны камплекты медалёў у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.

Сімвалічна, што журналісты з розных куткоў нашай краіны з’ехаліся ў Мінск за 120 дзён да старту ІІ Еўрапейскіх гульняў, каб даведацца аб усіх падрабязнасцях іх правядзення — было адзначана ў ходзе семінара. Па меры набліжэння форуму цікавасць да яго будзе паступова расці, бо гэта падзея, якая па сваіх маштабах не саступае зімовым Алімпійскім гульням. Інфармацыя, атрыманая падчас семінара, пачынаючы ад спартыўнай праграмы і завяршаючы асаблівасцямі арганізацыі работы прэсы, будзе вельмі карыснай у плане асвятлення гэтай маштабнай падзеі сусветнага ўзроўню.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня бягучага года на 12 спартыўных аб’ектах. Больш за 4 тысячы атлетаў з 50 краін разыграюць узнагароды ў 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 8 відах стануць кваліфікацыйнымі да летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіо.

Аляксандр ХАХЛОЎ, удзельнік рэспубліканскага семінара.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Жиличский дворцово-парковый ансамбль встречает региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах»

26 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность начинается с каждого из нас

24 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировской ЦРБ прошли тактико-специальные учения

24 сентября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика  правонарушений в отношении огнестрельного оружия, боеприпасов и взрывчатых веществ

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем