Темы

Спаборніцтвы страляючых лыжнікаў

Спаборніцтвы страляючых лыжнікаў

Снайпер-4 Снайпер-1 Снайпер-2 Снайпер-3На базе Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева прайшлі раённыя спаборніцтвы «Снежны снайпер» у праграме раённай круглагадовай Спартакіяды школьнікаў. Уключалі яны стральбу з пнеўматычнай зброі і лыжныя гонкі.

Гэта абавязковы від Спартакіяды, таму па дзве каманды страляючых лыжнікаў малодшага і старэйшага ўзростаў прадставілі ўсе 11 школ раёна.

У асабістым заліку сярод дзяўчынак малодшай узроставай групы (2005-06 гадоў нараджэння) перамогу святкавала чэмпіёнка нядаўняй раённай “Кіраўскай лыжні-2017” прадстаўніца Чыгірынскай СШ Ульяна Варанчукова. Крыху ўступілі пераможцы заняўшыя адпаведна другое і трэцяе месцы Настасся Котава з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева і Алёна Грэбнева з Мышкавіцкай школы.

У хлопчыкаў гэтага ж узросту перамогу святкаваў прадстаўнік гаспадароў спаборніцтваў Максім Няйштэтар. Ён апярэдзіў стаўшага другім сябра па камандзе Арцёма Іванова. Трэцяе месца дасталося Ягору Самойлаву з гімназіі.

У старэйшай групе (2003-04 гады нараджэння) тон зноў жа задалі прадстаўнікі прымаючага боку — рабяты з Паўлавіцкай школы. У дзяўчат пераможцай стала Алеся Дырыкава. Яе бліжэйшыя апаненткі Аляксандра Каваленка з Мышкавіч і Вольга Прыходзька з СШ №1 занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. У хлопчыкаў не было роўных паўлавіцкаму страляючаму лыжніку Ягору Сямёнаву. Яго сябра па камандзе Радзіён Пыцель заняў другую прыступку на п’едэстале гонару, замкнуў тройку прызёраў Сяргей Бяляўскі з Мышкавіч.

Такім чынам у агульнакамандным заліку прадстаўнікі Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева сталі пераможцамі ў абедзвюх узроставых групах. Другое месца — ў прадстаўнікоў Мышкавіцкай СШ (сярод малодшых і старэйшых школьнікаў). Трэцяе месца ў старэйшай групе заняла каманда СШ №1, а ў малодшай — гімназіі горада.

Па выніках раённых спаборніцтваў лепшыя спартсмены ўвайшлі ў састаў дзвюх зборных каманд (па два хлопчыкі і па дзве дзяўчынкі ў кожнай узроставай групе) і абаранялі гонар раёна на абласных спаборніцтвах “Снежны снайпер”. У бягучым годзе фармат правядзення абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер» змяніўся. Ён набліжаны да дарослага біятлону. У Магілёве юныя страляючыя лыжнікі паралельна з пераадольваннем лыжнай трасы імкнуліся як мага лепей паразіць мішэні на агнявых рубяжах. У эстафетных гонках малодшыя школьнікі занялі 6-е месца з 19 каманд, старэйшыя былі сёмымі. У цэлым гэта зусім неблагі вынік, бо наперадзе ў кіраўчан былі зборныя з раёнаў, дзе маюцца спецыялізаваныя аддзяленні лыжнага спорту пры мясцовых дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах. Сапраўдным падарункам для рабят стала фота на памяць з галоўным суддзёй абласных спаборніцтваў, сярэбраным прызёрам Алімпійскіх Гульняў-2010 у Ванкуверы ў індывідуальнай гонцы, трохразовым чэмпіёнам зімовых Універсіяд, двухразовым чэмпіёнам Еўропы Сяргеем Новікавым.

Валерый ВАРОНІЧ, галоўны суддзя раённых спаборніцтваў “Снежны снайпер”.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем