Темы

Спартыўны сцяг Кіраўшчыны – у надзейных руках!

Спартыўны сцяг Кіраўшчыны – у надзейных руках!

Сярод устаноў дадатковай адукацыі пераможцам раённага спаборніцтва па выніках 2020 года прызнана ДСУСУ “Кіраўская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву”.
Нягледзячы на неспрыяльную эпідэмічную сітуацыю, якая “разыгралася” ў свеце напачатку мінулага года і працягваецца, спартсмены Кіраўшчыны сумелі летась падтрымаць слаўныя традыцыі быць хутчэйшымі, мацнейшымі, лепшымі. Магчыма, пры іншых умовах прыхільнікі фізкультурнага руху з нашага раёна маглі б паказаць яшчэ больш высокія рэзультаты. Але і тое, што было зроблена, заслугоўвае самых добрых слоў, павагі і гонару. Зноў выдатна праявілі сябе цяперашнія і былыя выхаванцы СДЮШАР, якія паказалі высокі клас і падрыхтоўку на спаборніцтвах высокага ўзроўню.
Зборныя каманды валейбалістак – выхаванак трэнераў Сяргея Лазаковіча і Тамары Грыгор’евай – вызначыліся адразу трыма бронзавымі ўзнагародамі на абласных спаборніцтвах: дзяўчаты 2003-2004 г.н. – у Алімпійскіх днях моладзі, 2004-2005 г.н. – на Першынстве Магілёўшчыны, а 2006-2007 г.н. – на Спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ.
Выхаванцы аддзялення цяжкай атлетыкі пад кіраўніцтвам трэнераў Кірыла Іваніцкага і Андрэя Асташова таксама заваявалі камандныя медалі: “срэбра” – у Спартакіядзе школьнікаў Магілёўскай вобласці, “бронзу” – у Спартакіядзе ДЮСШ.

Паліна Конрад – адна з яркіх спартыўных зорачак Кіраўшчыны

Зноў пацвердзілі сваю выдатную падрыхтоўку выхаванцы аддзялення веласпорту (трэнеры Юрый Цішкоў, Сяргей Клімовіч і Павел Белахвостаў). Камандам нашых юных велагоншчыкаў не было роўных у Спартакіядзе і Першынстве школьнікаў Магілёўскай вобласці на шашы. Бліснулі майстэрствам і асобныя веласіпедысты. Паліна Конрад заваявала пяць залатых і адзін сярэбраны медаль на некалькіх прэстыжных рэспубліканскіх спаборніцтвах, Раман Тарабуеў узяў два “золаты”.
І нарэшце, небывалых поспехаў летась дабіліся нашы футбалісты. Каманда “Кіраўск-СДЮШАР” (на здымку) па пляжным футболе зрабіла залаты дубль: упершыню ў гісторыі стала чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь, а затым і ўладальнікам Кубка краіны!
Уражвае колькасць кіраўскіх спартсменаў, якія летась уключаліся ў саставы нацыянальных зборных Беларусі і паспяхова абаранялі гонар нашай дзяржавы на еўрапейскім і сусветным узроўні: Ва­дзім Бокач, Юрый Пятроўскі, Арцемій Дрозд, Антон Акуліч, Уладзімір Усціновіч, Канстанцін Магалецкі – у пляжным футболе, Раман Цішкоў, Аксана Салаўёва, Васіль Бяляўскі, Канстанцін Бяляўскі, Ганна Васількова, Марыя Зайцава, Ангеліна Шчарбакова, Паліна Конрад – у веласпорце, Дар’я Лазаковіч, Мікалай Бяляўскі – у цяжкай атлетыцы.
Да кагорты кіраўчан, якія заслужылі высокае званне майстроў спорту, у 2020 годзе дадаліся Арцемій Дрозд, Юрый Пятроўскі і Канстанцін Магалецкі.
Так трымаць, землякі! Спартыўны сцяг Кіраўшчыны – у надзейных руках!
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

18 июня прямую телефонную линию проведет Евгений Иванович Грищенков

17 июля 2026
Читать новость
В районе

Юные воспитанники лагеря «Родина» познакомились с историей знаменитого дворца Булгаков

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

В коллективах Кировского района проходит Единый день информирования

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Торжественное открытие юбилейного XXXV «Славянского базара»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Меры безопасности при пользовании газом в быту

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем