Турнір па міні-футболе памяці Аляксандра Ядлоўскага на Кіраўшчыне сабраў 10 каманд





Турнір праходзіў па кругавой сістэме, так што кожнай камандзе давялося памерацца сіламі з усімі сапернікамі. Усяго было згуляна 90 матчаў.
Па выніках усіх сустрэч у паўфіналы трапілі каманды Бабруйска, ДЮСШ, Паўлавіч і навучэнцаў каледжа. У першай гульні спортшколаўцы перайгралі гаспадароў-каледжаўцаў. У другім паядынку бабруйчане ўзялі верх над паўлавіцкімі футбалістамі.
Фінал — “Саюз-энерга” — ДЮСШ — выдаўся напружаным. І ўсё ж госці аказаліся больш трапнымі. Яны змаглі забіць тройчы і не прапусціць і ў выніку заваявалі пераходны кубак.
Усе каманды-прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі, а лепшыя ігракі — каштоўнымі падарункамі.