Темы

У саставе нацыянальнай зборнай — чацвёра кіраўчан

У саставе нацыянальнай зборнай —  чацвёра кіраўчан

 

 

Сборная в Айзере

Нацыянальная зборная Беларусі па пляжным футболе зараз знаходзіцца на зборы ў Баку, дзе распачала насычаную падрыхтоўку да наступнага важнага сезону, галоўным пунктам якога будзе адбор на чэмпіянат свету 2019 года.
Галоўны трэнер — іспанец Нікалас Альварада — прытрымліваецца тэндэнцыі амаладжэння саставу, у сувязі з чым усё больш цікавіцца ігракамі “Кіраўск-ДЮСШ”. У Азербайджан у ліку 10-кі членаў зборнай адправілася адразу чацвёра кіраўчан. Акрамя аднаго з ключавых ігракоў галоўнай каманды краіны Вадзіма Бокача, які выступае зараз за каманду “Дэльта” расійскага чэмпіянату, у саставе асвойваюцца варатар Канстанцін Магалецкі, палявыя ігракі Арцемій Дрозд і Юрый Пятроўскі. Будзем спадзявацца, нашым паўпрэдам удасца замацавацца ў нацыянальнай зборнай.

***

Знаходзячыся на зборах у Баку, нацыянальная зборная Беларусі правяла таварыскую сустрэчу з гаспадарамі — зборнай Азербайджана. Нашы землякі атрымалі перамогу 5:4. Два галы ў саставе беларусаў правёў Арцемій Дрозд. Плануецца яшчэ адна сустрэча паміж названымі камандамі.

***

І ў другой таварыскай сустрэчы з камандай Азербайджана мацнейшымі аказаліся беларусы. Асноўны час матча завяршыўся ўнічыю 4:4. Адзін з галоў у вароты гаспадароў забіў кіраўчанін Вадзім Бокач. У серыі пенальці прадстаўнікі Сінявокай узялі верх. Дакладным ударам у ліку іншых вызначыўся яшчэ адзін наш зямляк — Арцемій Дрозд. 

 

Последние новости

Актуально

Меры безопасности при пользовании газом в быту

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 20 июля по 19 августа проводится Месячник безопасного труда в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях КСУП «Нива-Барсуки» трудится сельскохозяйственный студенческий отряд

16 июля 2026
Читать новость
Единый день информирования

16 июня проходит Единый день информирования в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем