Узнагароды за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўручаны на сесіі Кіраўскага райсавета дэпутатаў

Узнагароды за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўручаны на сесіі Кіраўскага райсавета дэпутатаў

 

Пазачарговая нядаўняя сесія раённага Савета дэпутатаў пачалася з прыемнай місіі. Старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава ўручыла Падзячныя лісты за шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у развіццё і памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Кіраўскага раёна прадстаўнікам зборнай каманды, якая ў студзені бягучага года заняла другое месца на ІV абласной зімовай спартакіядзе дэпутацкага корпусу, што праходзіла ў Крычаве.

Узнагарод удастоены старшыня КСУП “Чырвоны баец” Сяргей Лянкевіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Наталля Шапавалава, настаўнік фізічнай культуры і здароўя, дапрызыўнай падрыхтоўкі СШ №1 Юрый Сафронаў, загадчык Мышкавіцкай сельскай бібліятэкі-філіяла Алена Бяляўская. Галіна Слабоднікава выказала ўзнагароджагным шчырыя пажаданні.

Нагадаем, што такога поспеху ў падобных спаборніцтвах наша каманда дасягнула ўпершыню. У жорсткай канкурэнцыі кіраўчане паказалі выдатную падрыхтоўку і ўвайшлі ў прызавыя тройкі ў розных відах: жанчыны сталі пераможцамі ў дартсе і занялі другое месца ў плаванні, мужчыны заваявалі “срэбра” ў стральбе з пнеўматычнай зброі. Усяго ў спаборніцтвах прымалі ўдзел 23 каманды з усіх раёнаў Магілёўшчыны.

Последние новости

Актуально

Подтверждение почетных наименований состоялось в Кировском районном Доме культуры

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Итоги работы профсоюза аграриев Кировщины

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Облачный апрель — фото Юлии Соколовской

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Могилёвской области установлен запрет на лов судака

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Час царыцы палёў — сяўба кукурузы на Кіраўшчыне

24 апреля 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

28 апреля – Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем