Темы

Ва ўпартай барацьбе

Ва ўпартай барацьбе

basketbolСпорт не толькі ўмацоўвае здароўе, але і аб’ядноўвае людзей. У справядлівасці гэтых слоў яшчэ раз пераканаліся ўсе, хто прысутнічаў у ліцэі №15 падчас правядзення таварыскага матча па баскетболе з навучэнцамі Жыліцкага сельгаскаледжа, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, у межах раённай акцыі “Мы супраць алкаголю!”.
На пачатку гульні перад прысутнымі выступіла намеснік дырэктара ліцэя №15 Ж.Л.Каранкевіч, якая пажадала камандам выдатнага спартыўнага настрою, захапляючых спаборніцтваў і справядлівай ацэнкі іх вынікаў.
Гульні праходзілі ў атмасферы сяброўскай узаемавыручкі і падтрымкі: усе ўдзельнікі дружна рэагавалі на кожны заварожваючы момант. Шквал станоўчых эмоцый захапіў залу, бо хваляваліся ўсе: і рабяты, і балельшчыкі, і трэнеры, і педагогі.
Нягледзячы на тое, што абедзве каманды аказаліся добра падрыхтаванымі, але перамогу святкавалі сельгаскаледжаўцы. Ліцэісты шчыра радаваліся за гасцей: гэта было бачна па іх радасных усмешках, шчырых і моцных поцісках рук, якімі абменьваліся сапернікі.
Наогул жа, у абедзвюх навучальных установах значная ўвага надаецца правядзенню прафілактычных мерапрыемстваў супраць п’янства з непасрэдным удзелам юнакоў і дзяўчат. Са сраноўчага боку зарэкамендавалі сябе антынаркатычныя атрады, удзельнікі якіх праводзяць пастаянныя рэйды ў месцах масавага адпачынку моладзі, інтэрнатах.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем