Темы

Юныя цяжкаатлеты з Кіраўшчыны вызначыліся на абласных і рэспубліканскіх памостах

Юныя цяжкаатлеты з Кіраўшчыны вызначыліся на абласных і рэспубліканскіх памостах

ШтаньгоВыхаванцы аддзялення цяжкай атлетыкі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прынялі ўдзел у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Падапечныя трэнераў Кірыла Іваніцкага і Андрэя Асташова  зноў паказалі дастойныя рэзультаты.

На абласной Спартакіядзе ДЮСШ, якая праходзіла ў Чавусах, наша каманда заняла 4 месца з 9 каманд, крыху ўступіўшы спартсменам з Магілёва, Бабруйска і гаспадарам турніру.

Асобныя прадстаўнікі Кіраўшчыны ўдала выступілі ў асабістым заліку, трапіўшы ў прызавыя тройкі ў сваіх вагавых катэгорыях. Так, Дар’я Чыжонак  заняла другое месца, Паліна Лазаковіч і Арцём Чорны — трэція. Дарэчы, усе трое — юныя атлеты з Любоніч. Чацвёрты рэзультат паказаў кіраўчанін Уладзіслаў Міхалап.

Літаральна праз некалькі дзён у Бабруйску прайшла рэспубліканская Спартакіяда ДЮСШ з удзелам цяжкаатлетаў 2002-03 гадоў нараджэння. Станіслаў Еўдакімаў з Любоніч заняў высокае 5 месца, Уладзіслаў Міхалап паказаў 9 рэзультат.

Наступныя старты кіраўскія штангісты правядуць напрыканцы красавіка ў Магілёве, дзе пройдуць Алімпійскія дні моладзі. Тут жа адбудзецца адбор лепшых на рэспубліканскія спаборніцтвы.

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем