Темы

Задавалі тон сельскія асілкі з Кіраўшчыны

Задавалі тон сельскія асілкі з Кіраўшчыны

ШтаньгоЗ добрым настроем вярнулася каманда выхаванцаў аддзялення цяжкай атлетыкі ДЮСШ з Магілёва, дзе праходзілі Алімпійскія дні моладзі сярод юнакоў і дзяўчат да2000 года нараджэння. Усе 13 падапечных трэнераў Кірыла Іваніцкага і Андрэя Асташова паказалі добрую фізічную падрыхтоўку і дабіліся дастойных рэзультатаў.

У камандным заліку наша зборная заняла ганаровае трэцяе месца, прапусціўшы наперад толькі штангістаў з Магілёва і Бабруйска, каманды якіх былі сфарміраваны з выхаванцаў мясцовых спартыўных школ алімпійскага рэзерву.

Тым яшчэ больш важка выглядаюць асабістыя рэзультаты нашых асобных асілкаў, якія занялі месцы на п’едэстале гонару. Адметна, што ўсе яны — сельскія хлопцы і дзяўчаты. Так, у сваіх вагавых катэгорыях пераможцамі сталі Антон Герасімовіч з Добасны, Максім Пінчук і Дар’я Чыжонак з Любоніч. Яшчэ два прадстаўнікі аграгарадка над рэчкай Любанкай Кацярына Валовіч і Антон Еўдакімаў занялі адпаведна другое і трэцяе месцы.

У канцы красавіка зборная каманда Магілёўскай вобласці будзе змагацца на рэспубліканскіх Алімпійскіх днях моладзі. У яе састаў каманды уключаны Максім Пінчук і Антон Герасімовіч.

Последние новости

Актуально

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях КСУП «Нива-Барсуки» трудится сельскохозяйственный студенческий отряд

16 июля 2026
Читать новость
Единый день информирования

16 июня проходит Единый день информирования в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем