Темы

28 чэрвеня – 77-я гадавіна вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

28 чэрвеня – 77-я гадавіна вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

28 чэрвеня – знамянальная дата для кіраўчан. 77 год таму тэрыторыя раёна была поўнасцю вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Доўгім і цяжкім быў шлях да вызвалення. За праяўленыя мужнасць, адвагу і гераізм у гады вайны 6 ураджэнцаў раёна былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, 8 – ордэна Леніна, 31 – ордэна Чырвонага Сцяга, 212 – ордэна Чырвонай Зоркі, 97 – ордэна Славы, 687 чалавек узнагароджаны баявымі медалямі.

Навечна ў памяці застанецца вялікі подзвіг нашага народа, які адстаяў у бітве з гітлераўскімі акупантамі сваю свабоду, адрадзіў краіну, яе разбураныя гарады і вёскі. Святыя і дарагія для нас імёны землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, і салдат, якія склалі свае галовы за вызваленне раёна.

Кіраўскі раён у гада Вялікай Айчыннай вайны быў поўнасцю акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За тры гады акупацыі нашага раёна  супраць мірнага насельніцтва ворагам праводзіліся дзясяткі карных аперацый. Самая жудасная і маштабная з іх была ўчынена ў в.Боркі, калі карнікамі на працягу аднаго дня было знішчана больш за 2 тысячы чалавек.

Усяго на тэрыторыі Кіраўскага раёна за гады вайны было спалена 47 вёсак, 8 з іх так і не адрадзіліся. Спалена, вывезена і адпраўлена ў нямецкі тыл і лагеры смерці 2135 чалавек, 3391 – расстраляны, 7139 – закатаваны.

Вызваленне Кіраўскага раёна ў ходзе аперацыі “Баграціён” адбывалася ў чэрвені 1944 года. Вораг усімі сіламі імкнуўся стрымаць наступленне Чырвонай Арміі. Адным з прыдатных участкаў для гэтага захопнікі лічылі месца каля вёскі Залітобічы. Ад яе да в.Стайкі былі створаны моцныя абарончыя ўмацаванні, выкапаны акопы, устаноўлены доты, замініраваны палі.

Наступленне нашых войскаў пачалося моцнай артылерыйскай падрыхтоўкай раніцай 26 чэрвеня. З боку Быхаўскага раёна была фарсіравана рака Друць, адбыліся кровапралітныя баі. Толькі 27 чэрвеня нашы дывізіі прарвалі абарону фашыстаў, быў вызвалены шэраг населеных пунктаў, а 28 чэрвеня – г.п.Кіраўск.

Падчас вызвалення вёсак Стайкаўскага сельсавета загінула 326 воінаў і партызан. У брацкай магіле ў Залітобічах пахаваны 132 воіны, з іх 118 – ваеннаслужачых і 14 – невядомых салдат, загінуўшых на гэтай палітай крывёю зямлі.

У 2019 годзе з Залітобічах быў адкрыты памятны знак у гонар таго, што ў гэтых мясцінах пачалося вызваленне Кіраўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён быў створаны па ініцыятыве і пры ўдзеле раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру”, “Белая Русь”, “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Памяць аб вайне, яе ахвярах, стойкасці і мужнасці абаронцаў Айчыны ўвасоблена ў граніце помнікаў і абеліскаў і будзе жыць вечна!

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость