Темы

У Чыгірынцы адзначылі народны прысвятак Саракі

У Чыгірынцы адзначылі народны прысвятак Саракі

Чигиринко-СаракиУ цыкле беларускіх святаў і абрадаў Саракі — гэта прысвятак, які прыпадае на дзень веснавога раўнадзенства. Лічылася здаўна, што ў гэты дзень канчаткова ўстанаўліваецца вясна. Гэтаму прысвятку было прысвечана вясковае свята “На Саракі пайшоў снег да ракі…”, якое наладзілі ў Чыгірынскім СДК удзельнікі аматарскага аб’яднання “Срэбра сядзінаў” разам з вучнямі Чыгірынскай СШ. Аб гэтым рэдактару інтэрнет-рэсурса рэдакцыі «Кіраўца» расказала дырэктар Чыгірынскага СДК Кацярына Грыгор’ева.

Па-веснавому, ярка было аформлена месца правядзення мерапрыемства. Стужкамі былі ўпрыгожаны галінкі бярозы, сцэна прыбрана пад сялянскую хату.

У кожнай сям’і свята для гаспадынь пачыналася з завіханняў каля печы: з самага ранку выпякалася “сорак жаваранкаў” — адзін з сімвалаў  надыходзячай вясны. Напяклі такога печыва ў форме птушак і ўдзельнікі свята. А каштавалі яго, запіваючы свежым бярозавікам. Цікава, што ў адным з “жаваранкаў” была запечана манета “саракоўка”. Лічылася, што той, каму яна дастанецца, будзе шчаслівы ўвесь год.

Шмат падчас свята прагучала народных песень, звязаных з прыходам вясны, было месца жартам, загадкам.

Дзеянне працягвалася і на вуліцы. Жадаючыя маглі пагушкацца на арэлях. А да вадаёма была расцелена дыванная дарожка, па якой каталіся юныя ўдзельнікі. Гэта сімвалізавала радасць у сувязі з надыходам вясны, цяпла, прылётам птушак.

Последние новости

Актуально

Роль женщин в спорте

6 ноября 2026
Читать новость
Прямая линия

10 ноября прием граждан и прямую линию проведет Виталий Сергеевич Токарев

6 ноября 2026
Читать новость
Прямая линия

10 ноября Могилевский облисполком проведет горячую линию по вопросам образования, физической культуры и спорта

6 ноября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость