Темы

Эх, дарогі… Што выявіў рэйд па вуліцах Кіраўска?

Эх, дарогі… Што выявіў рэйд па вуліцах Кіраўска?

Здаецца, дарогі як дарогі, але як толькі трапляеш у яму ці выбоіну, пачынаеш разумець, што не ўсе яны аднолькавыя. Дзяржаўтаінспекцыя РАУС сумесна з рэдакцыяй правялі рэйд па вуліцах Кіраўска і ўпэўніліся, што праблема сапраўды існуе і што шмат часу на яе вырашэнне ні ў кога няма. Асабліва кідаюцца ў вочы, а дакладней пад ногі, участкі дарог па вуліцах Завадской і Арлоўскага.

Па выніках рэйду супрацоўнікамі дзярж­аўтаінспекцыі накіраваны прадпісанні за неналежнае ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі ў адпаведныя арганізацыі. УКП “Жылкамгас”, а таксама ДРБУ №197 ва ўстаноўленыя тэрміны павінны прывесці дарогі ў належны стан. А мы будзем пільна сачыць за гэтым, а таксама чакаць ад нашых падпісчыкаў падказак і прапаноў па тэмах, якія патрабуюць увагі і вырашэння, і не толькі па пытанні ўтрымання дарог.

Наогул за неналежнае ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі за 2022 год да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 6 пасадавых асоб. З-за няякаснага дарожнага пакрыцця летась зафіксаваны 2 выпадкі дарожна-транспартных здарэнняў, пры якіх адбылося механічнае пашкоджанне хадавой часткі транспартных сродкаў.
Будзьце ўважлівымі на дарогах! Беражыце сябе, паважайце ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
Галіна РУСЕЦКАЯ. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость