Зручнасць павінна быць ва ўсім
У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка райцэнтра, якая папрасіла дапамагчы вырашыць пытанне, што хвалюе не толькі яе, але і многіх кіраўчан. Па словах жанчыны, адкрыццё новага гандлёвага аб’екта ў Кіраўску, дзе размешчаны магазіны “Тры цаны”, “Міла” і іншыя, стала добрай справай для пакупнікоў.
Аднак яго ўладальнікі не прадугледзеліадзін нюанс: справа ў тым, што наведаўшы гандлёвы аб’ект няма магчымасці паставіць веласіпед на спецыяльную стаянку яе проста няма, як і прыстасавання для гэтага. І многія пытаюцца прыладзіць для веласіпедаў сцены будынка, альбо плот суседняй установы. Атрымліваецца і нязручна, і некультурна.
Як стала вядома, з мэтай вырашэння дадзенага пытання да ўпраўляючага, якому належыць дадзены аб’ект, з прапановай выправіць сітуацыю і ўсталяваць прыстасаванне для веласіпедаў звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая.
Гаспадар паабяцаў у бліжэйшы час правесці неабходныя работы. А гэта значыць, што наведвальнікі гандлёвых кропак будуць мець магчымасць ставіць сваіх двухколавых сяброў на спецстаянку.
Рэдакцыя будзе трымаць дадзенае пытанне на кантролі.