«Нашы дэпутаты — дзейныя людзі»

«Нашы дэпутаты —  дзейныя людзі»

vubory22

Дэпутацкі корпус Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў на сённяшні дзень складаецца з 14 дэпутатаў.
На тэрыторыі сельсавета размешчана 13 населеных пунктаў.
Аб напрамках работы дэпутатаў Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў рассказала яго старшыня Жанна Рышкевіч:
— Асноўная наша задача рашэнне надзённых праблем грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета і паляпшэнне ўмоў іх жыцця. Важным у вырашэнні гэтай задачы, з’яўляецца цеснае ўзаемадзеянне і непасрэдныя зносіны з насельніцтвам праз работу дэпутатаў у выбарчых акругах.
Дэпутаты даносяць да сяльчан тыя рашэнні, якія прымаюцца раённымі і сельскімі Саветамі дэпутатаў. Гэта дае магчымасць людзям уносіць свае за-ўвагі і прапановы пры прыняцці рашэнняў, якія датычацца жыццядзейнасці раёна, быць у курсе ўсіх значных падзей, прымаючы ў іх актыўны ўдзел.
Нашы дэпутаты — гэта людзі, якія ведаюць надзённыя праблемы насельніцтва ў першую чаргу таму, што яны самі ў большасці сваёй — мясцовыя жыхары.
Адным з важных напрамкаў работы з’яўляецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў па месцы жыхарства і па месцы працы.
Эфектыўна і своечасова сельскім Саветам вырашаюцца практычна ўсе праблемы, якія наспяваюць на месцах, прымаюцца неабходныя меры. Гаворка ідзе перш за ўсё аб падтрыманні санітарнага парадку, асвятленні вуліц, вывазе смецця, рамонце дарог, добраўпарадкаванні вуліц і населеных пунктаў, выдалення дрэў, уборцы могілак, утрыманні грама-дзянамі ў чысціні прыдамавых тэрыторый.
Напрыклад, жыхарка в. Капусціна Вольга Шашанка, з’яўляючыся дэпутатам сельскага Савета, настойліва працуе па прыцягненні сродкаў і сіл насельніцтва да добраўпарадкавання вёскі і могілак. Па яе ініцыятыве і пры актыўнай падтрымцы жыхароў вёскі быў вясной арганізаваны суботнік і афарбавана агароджа могілак, яны былі акультураны, прыведзены ў належны стан.
Нельга не адзначыць, што самі жыхары падтрымліваюць любыя ідэі мясцовай улады па навядзенні парадку.
Вялікая ўвага надаецца і рабоце з сацыяльна няўдачнымі сем’ямі. Праводзіцца работа з сем’ямі, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з сем’ямі састарэлых бацькоў, якія пражываюць з непрацуючымі дзецьмі працаздольнага ўзросту, схільнымі да злоўжывання алкаголем. Асаблівая ўвага надаецца адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, мнагадзетным сем’ям і інвалідам.
У гэтым напрамку хочацца адзначыць работу дэпутатаў па Скрыпліцкай выбарчай акрузе №2 Святланы Белаглазавай і па Капусцінскай выбарчай    акрузе №8 Галіны Валькевіч. Чулыя, спагадлівыя, адказныя, яны заўсёды прыдуць на дапамогу, пад- трымаюць.
Для больш глыбокага вывучэння праблем, якія хвалююць насельніцтва, адзін раз у месяц дэпутаты праводзяць асабісты прыём грамадзян у выбарчых акругах з наступным інфармаваннем кіраўніцтва сельскага Савета аб грамадска-значных пытаннях. Ва ўсіх населеных пунктах вызначаны месцы для арганізацыі прыёму грамадзян. Да ведама насельніцтва даведзены графікі і час прыёму.
Падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія адбудуцца 23 сакавіка, хацелася б звярнуцца да ўсіх выбаршчыкаў раёна з заклікам, каб яны прыйшлі 23 сакавіка на выбары, выканаўшы свой грамадзянскі абавязак, аддалі свой голас за таго кандыдата ў дэпутаты, які, на іх думку, з’яўляецца найбольш дастойным.
Размаўляла Анастасія БЕГУНОВІЧ.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024