З увагай да патрэб сяльчан

З увагай  да патрэб сяльчан

pavlovichi

У сельскія Саветы дэпутатаў сяльчане звяртаюцца за разглядам і вырашэннем самых розных пытанняў, якія іх турбуюць. Часцей за ўсё вяскоўцаў хвалюе добраўпарадкаванне вуліц і праездаў, няспраўнасць або адсутнасць водаправодаў, асвятленне населеных пунктаў, развіццё асабістых падсобных гаспадарак і іншае. Гэтыя пытанні знаходзяцца ў полі зроку мясцовай улады, іх вырашэнню надаецца пільная ўвага.Па словах старшыні Паўлавіцкага сельвыканкама Жанны Камінскай, у сваёй рабоце яны шмат увагі надаюць пытанням далейшага паляпшэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Сярод важнейшых  добраўпарадкаванне тэрыторый і навядзенне парадку на зямлі, збалансаванае развіццё і падтрыманне ўсёй неабходнай сацыяльнай інфраструктуры населеных пунктаў. Асаблівая ўвага —  адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, мнагадзетным сем’ям і інвалідам.
Наша работа накіравана на тое, каб зрабіць больш камфортным жыццё сяльчан.  Мы ў любы момант гатовы аказаць пасільную дапамогу жыхарам сельсавета.
Што датычыцца добраўпарадкавання — яно праводзіцца для людзей. Але без іх дапамогі гэтую справу немагчыма ажыццявіць. Прыемна, што большасць жыхароў падтрымлівае ініцыятывы мясцовай улады і нават дапамагае увасобіць іх у жыццё, — адзначыла Жанна Аляксееўна.
Важны напрамак работы — рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, падтрыманне іх у належным санітарным стане. Летась на гэтыя мэты было зрасходавана 60 млн.рублей, зроблены значны аб’ём работ: рамантаваўся плот, спільваліся старыя дрэвы, прыводзіліся ў парадак воінскія пахаванні і могілкі, зносіліся старыя безгаспадарныя дамы.
Адной з даходных частак бюджэту з’яўляюцца сродкі ад самаабкладання, якіх ў мінулым годзе паступіла больш 5 млн. 430 тыс. руб., частка з іх зрасходавана на афарбоўку бетоннай агароджы могілак у а/г Паўлавічы.
На прыкладзе Паўлавіцкага сельвыканкама прапрацаваны і ўвасоблены ў жыццё праект па добраўпарадкаванні пустуючых участкаў з прыцягненнем грашовых сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (на суму 11 млн. 187 тыс. руб.). Гэтыя сродкі былі накіраваны на добраўпарадкаванне пустуючых участкаў у в.Полькавічы, якія перададзены ў севазварот СВК “Чырвоны баец”. Тут было высечана кустоўе, спілаваны пладовыя дрэвы, скошана пустазелле. Для правядзення гэтых работ былі задзейнічаны грамадзяне, знаходзячыеся на ўліку ў сектары занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Работу з прыцягненнем грашовых сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва запланавана працягваць і ў бягучым годзе.
Як пад-крэсліла ў размове Жанна Камінская, колькасць пустуючых замельных участкаў на тэрыторыі сельсавета з кожным годам павялічваецца. Паводле дадзеных праведзенай інвентарызацыі, такіх земляў налічваецца больш за 50 га. Найбольшая іх колькасць — у населеных пунктах Шпілеўшчына, Нандаткі, Машок, Юзафін і Шырокае. За апошнія тры гады ў севазварот мясцовых сельгаспрадпрыемстваў уведзена больш за 30 га зямлі, 13,86 га — за апошні год.  Вялікія спадзяванні ў вырашэнні пытанняў уцягнення ў савазварот невыкарыстоўваемых земляў сельвыканкам    ускладае на дапамогу мясцовых сельгаспрадпрыемстваў.
Актыўную работу вядзе сельвыканкам з насельніцтвам па заключэнні дагавораў на вываз цвёрдых бытавых адходаў.  Больш чыста стала і навокал вёсак. Ліквідаваны несанкцыянаваныя звалкі смецця. Каб яны зноў не з’яўляліся, з насельніцтвам праводзіліся сходы, падчас якіх людзям тлумачылі, куды і як трэба прыбіраць бытавыя адходы. За мінулы год работнікамі сельвыканкама абследавана 216 домаўладанняў, выпісана 132 прадпісанні аб неабходнасці навядзення парадку на прыдамавых тэрыторыях.
Істотную дапамогу ў стабілізацыі крымінагеннага становішча на тэрыторыі сельсавета, прафілактыцы правапарушэнняў, злачынстваў, п’янства аказваюць грамадскія фарміраванні, створаныя пры сельскім Савеце дэпутатаў: грамадскі пункт аховы правапарадку, камісія па справах непаўналетніх, добраахвотныя дружыны, саветы прафілактыкі ў школах.
Працуе аглядная камісія: сумесна з работнікамі МНС праведзена абследаванне ўсіх  домаўладанняў грамадзян. Пастаянна вядзецца прафілактычная работа па пажарнай бяспецы.
З мэтай прадухілення заносу і распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней праводзіцца пастаянны маніторынг па наяўнасці ўтрымання ў асабістых падсобных гаспадарках пагалоўя свіней, асабліва тых, што ўвайшлі ў 5-ці кіламетровую зону ад месца размяшчэння свінаводчага комплексу СВК “Чырвоны баец”.
Вернымі памочнікамі работнікаў Паўлавіцкага сельвыканкама з’яўляюцца старасты вёсак. Менавіта яны дапамагаюць праводзіць растлумачальную работу з насельніцтвам, кантраляваць збор і вываз смецця, сачыць за парадкам на тэрыторыі “сваіх” вёсак. Не застаюцца ў баку ад гэтай работы і дэпутаты сельвыканкама. Як адзначыла падчас размовы Жанна Камінская, без такіх адказных памочнікаў цяжка было б працаваць. Менавіта гэтыя людзі сваім словам і аўтарытэтам дапамагаюць вырашаць многія праблемы сяльчан.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024