Темы

Апраўдаць давер выбаршчыкаў — да такой мэты імкнецца ў рабоце дэпутат з Кіраўска Таццяна Арцюхова

Апраўдаць давер выбаршчыкаў — да такой мэты імкнецца ў рабоце дэпутат з Кіраўска Таццяна Арцюхова

Артюхова-1

 

Выбаршчыкі па Кіраўскай выбарчай акрузе №3, калі ў іх узнікае якая-небудзь праблемная сітуацыя, спрэчнае пытанне, вырашыць якія самастойна яны не ў сілах, нярэдка звяртаюцца за дапамогай да свайго дэпутата Таццяны Арцюховай, якая выслухае і зробіць усё магчымае, каб дапамагчы людзям. Пра свае будні дэпутат раеннага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання Таццяна Віктараўна расказала рэдактару інтэрнэт-рэсурса «Кіраўца»:
— Дзейнасць дэпутата накіравана на развіццё мясцовага самакіравання, вырашэнне штодзённых патрэб і запытаў людзей. Важнымі з’яўляюцца пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку.
Згодна графіка кожны чацвер ажыццяўляю прыём грамадзян, але часта гэтым днём не абмяжоўваюся — людзі могуць звярнуцца да мяне ў любы час, нават пры сустрэчы прама на вуліцы.
Патрэба дапамагаць людзям прадыктавана маёй прафесіяй: раней працавала выхавальнікам, а цяпер узначальваю калектыў дзіцячага ясляў-садка №4. Па рабоце я заўсёды маю зносіны з дзецьмі, іх бацькамі, калегамі. Нярэдка трэба штосьці растлумачыць, даць параду, падзяліцца вопытам. Вельмі важнае тут уменне выслухаць кожнага, пастарацца дапамагчы.
Адной з важнейшых задач у мінулым годзе была работа ў межах рэалізацыі дэкрэта №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”, у якой дэпутаты прынялі актыўны ўдзел. Успамінаецца выпадак, калі да мяне звярнуўся грамадзянін з просьбай аб дапамозе ў працаўладкаванні. Тады прыйшлося прыкласці нямала намаганняў, і ў выніку работа была яму прадастаўлена. Прыемна было чуць словы падзякі і ўсведамляць тое, наколькі добрую справу ты зрабіў.
Адна з работніц дзіцячага ясляў-садка №4 звярнулася з просьбай аб аказанні дапамогі бацьку інваліду-калясачніку, уладкавання пандуса ў доме. Варта было толькі звярнуцца ў адпаведныя інстанцыі, і нас пачулі.
Мне падабаецца мая грамадская работа, падабаецца прыносіць карысць людзям. З добрым настроем бяруся за любую справу. Калі мяне спытаюць, колькі часу надаю дэпутацкай дзейнасці, то не змагу адказаць дакладна. Я не падзяляю час на асабісты і працоўны. Калі праводзіш яго з карысцю для іншых, не адчуваеш ні стомленасці, ні раздражнення.
Маё дэпутацкае бачанне жыцця ў наступным: чалавек павінен быць паспяховым і запатрабаваным, сям’я — шчаслівай, раён — дынамічна развівацца і быць камфортным для людзей, а ўзровень жыцця — годным. Усе, нават самыя складаныя задачы, будуць паспяхова вырашацца, калі мы будзем укладаць у гэта свае сілы, дапамагаць адзін аднаму.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость