Темы

Чарговая сустрэча старшыні Кіраўскага райвыканкама з сяльчанамі

Чарговая сустрэча старшыні Кіраўскага райвыканкама з сяльчанамі

Сёння старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы правёў чарговую з уключаных у яго насычаны графік сустрэч з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў – у вёсцы Букіно Мышкавіцкага сельсавета, каля мясцовага магазіна. З кіраўніком раёна, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай, прадстаўнікамі арганізацый, адказных за забеспячэнне жыццядзейнасці і бяспекі грамадзян, сяльчане прыйшлі  абмеркаваць цікавячыя і хвалюючыя іх пытанні. Тут жа былі старшыня сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская, дэпутаты.

Размова ішла пра рамонт дарогі па вул.Букінскай і ўладкаванне дзіцячай пляцоўкі, работу цэнтральнай раённай бальніцы ў звычайным рэжыме, вываз цвёрдых камунальных адходаў і на іншыя тэмы.

На большасць пытанняў былі дадзены тлумачэнні, асобныя ўзяты на кантроль для разгляду.

Кіраўнік раёна зрабіў экскурс у гісторыю станаўлення і развіцця суверэннай Рэспублікі Беларусь, назваў дасягненні ў розных сферах дзейнасці, а таксама заклікаў прысутных прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дарэчы, многія выбаршчыкі ўжо прагаласавалі датэрмінова.

Фота Наталлі ХАДАКОВАЙ.      

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость