Темы

Галасаванне па месцы знаходжання

Галасаванне па месцы знаходжання

На дому выбор

Пэўная колькасць грамадзян у сельскай мясцовасці і горадзе па стане здароўя не змаглі прыйсці ў дзень выбараў у памяшканні для галасавання. Яны мелі права пісьмова альбо вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую выбарчую камісію з просьбай аб арганізацыі галасавання па месцы знаходжання. Іх пажаданні былі задаволены: члены ўчастковых выбарчых камісій наведалі такіх выбаршчыкаў з бюлетэнямі для галасавання і ўрнамі для галасавання.

Аб’ектыў фотакамеры заспеў адзін з такіх момантаў. Члены Кіраўскай участковай выбарчай камісіі №1 Дзмітрый Іваніцкі і Канстанцін Новікаў завіталі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Галіны Васільеўны Каранкевіч.

 

На дому выбор-2Члены ўчастковай выбарчай камісіі Кіраўскага ўчастка для галасавання №3 Дзмітрый Нявінскі і Марына Сакалова наведаліся да ветэрана працы Марыі Бячковай, якая падчас Вялікай Айчыннай вайны была малалетнім вязнем фашысцкага канцлагера. Па стане здароўя жанчына засталася дома, куды даставілі ўрну для галасавання.

Як адзначыла пенсіянерка, слабы зрок і фізічны стан не дазваляюць пайсці на ўчастак для галасавання, але аддаць свой голас за кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў — адзін з галоўных абавязкаў грамадзяніна і патрыёта — чалавека, неабыякавага да таго, што адбываецца ў жыцці раёна. Таму гэта вельмі зручна — галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость