Темы

На Кіраўшчыне праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

На Кіраўшчыне праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

 

Выбор ДК-5Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. На Кіраўшчыне з 8 гадзін раніцы працуюць усе 28 участкаў для галасавання.

На працягу пяці папярэдніх дзён праходзіла датэрміновае галасаванне. Як нам паведамілі ў раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, датэрмінова на Кіраўшчыне прагаласавала 47,79% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. Усяго ў раёне ў спісы выбаршчыкаў уключана 15447 чалавек.

З самага ранку ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку, дзе знаходзіцца Кіраўскі ўчастак для галасавання №1, пануе святочная і разам з тым дзелавая атмасфера. Гучыць музыка з нацыянальным каларытам. У фае райспажыўтаварыствам наладжаны гандаль, а прыйшоўшых выбаршчыкаў сустракаюць звонкімі песнямі работнікі культуры.

Арганізавана, зладжана пачала сваю работу ўчастковая выбарчая камісія на чале з Віктарам Ставерам. За ходам галасавання ўважліва сочаць назіральнікі.

Аднымі з першых на ўчастак для галасавння прыйшлі прадстаўнікі моладзі. Мы папрасілі маладых людзей падзяліцца ўражаннямі.

Маргарыта САМЦОВА, 18 гадоў:

— Настрой вельмі радасны, узнёслы. Летась я закончыла школу, для мяне гэта першае ў жыцці галасаванне. Я самастойна магу зрабіць свой выбар, таму ганаруся і хвалююся адначасова. Лічу выбарчую кампанію важнай палітычнай падзеяй ў жыцці кожнага грамадзяніна, бо ад гэтага залежыць, якім будзе наша далейшае жыццё. Мы самі выбіраем дастойных людзей, якім давяраем, а яны, у сваю чаргу, будуць абараняць нашы інтарэсы.

Выбор-ДК-1Арцемій ДРОЗД, 22 гады.

— Нядаўна вярнуўся з Іспаніі, дзе ў саставе нацыянальнай зборнай Беларусі па пляжным футболе ўдзельнічаў ў вучэбна-трэніровачных зборах. Чаму гавару пра гэта? Проста далёка ад сваёй малой радзімы больш яскрава разумееш, якая яна блізкая і дарагая. Я люблю Кіраўск, лічу за гонар прадстаўляць свой горад у чэмпіянаце краіны. І якім ён будзе далей, якім будзе жыццё кіраўчан, мне зусім не абыякава. Таму і выбары ў мясцовы Саветы дэпутатаў, на маю думку, важная падзея ў жыцці кожнага з нас. Вось таму я і прыйшоў на выбарчы ўчастак, каб аддаць голас за дастойных кандыдатаў.

Выбор-ДК-2

Выбор-ДК-3

Кулак

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость