Темы

Падарункі ад валанцёраў

Падарункі  ад валанцёраў

“Кіравец” паведамляў чытачам аб дабрачыннай акцыі, ініцыіраванай валанцёрамі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” Мышкавіцкай СШ, якія напрыканцы года сумесна з ўдзельнікамі харэаграфічнага калектыву “Вера” Мышкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў і пры падтрымцы калектыву раённага Дома культуры наладзілі на галоўнай раённай сцэне навагодні дабрачынны вечар. Ён сабраў нямала зацікаўленых гледачоў і прынёс у скарбонку дабрачыннасці раёна каля 3-х мільёнаў рублёў.
У першыя дні новага года гэтая дабрачынная акцыя атрымала свой лагічны працяг: на выручаныя ад вечара сродкі былі набыты навагоднія і калядныя падарункі, з якімі мышкавіцкія валанцёры завіталі да рабят з сацыяльна-няўдачных сем’яў горада, населеных пунктаў раёна, усяго каля 20 адрасоў.
Гаворыць кіраўнік валанцёрскай групы “Алмаз”, намеснік дырэктара Мышкавіцкай СШ па вучэбнай рабоце Наталля Маісеенка: “Галоўным вынікам сваёй работы лічым радасць у вачах дзяцей, іх шчаслівыя ўсмешкі. Праведзеная дабрачынная акцыя дала нам магчымасць падарыць навагодняе і каляднае цуда рабятам, чые бацькі не надта занепакоены душэўным станам і настроем сваіх сыноў і дачок. Мы пастараліся выправіць гэтую несправядлівасць. У цэлым жа вучым рабят-валанцёраў быць чулымі да чужой бяды, прымаць людзей такімі, якія яны ёсць, з іх праблемамі і недахопамі, умець заўважаць тых, каму неабходна падтрымка, і прыходзіць на дапамогу, не чакаючы, калі аб гэтым папросяць. Увага, чуласць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу — вось наша крэда.”

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость