Темы

Пра выбары і выбар: якім павінен быць дэпутат? (бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны)

Пра выбары і выбар: якім павінен быць дэпутат? (бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны)

Блиц-опрос

Працягваем цікавіцца ў кіраўчан і жыхароў раёна іх думкамі наконт таго, якім яны бачаць будучага народнага выбранніка.
Аляксандр ЖУРАЎСКІ, старшы інспектар РАНС:
— Дастаткова праглядзець спіс кандыдатаў у дэпутаты абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, каб стала відавочным, што кожны з гэтага спісу — прафесіянал у сваёй справе. І гэта вялікі плюс, бо, працуючы на адказным пасту, можна ўнесці лепту не толькі ў жыццё раёна, але і пасадзейнічаць у вырашэнні надзённых праблем кожнага жыхара. Аднак пры выкананні сваіх дэпутацкіх функцый адной прафесійнай дзейнасцю абмяжоўвацца нельга. Трэба знаць кожнага выбаршчыка сваёй акругі, цікавіцца іх поспехамі і клопатамі. Дэпутацкая работа павінна быць штодзённай, а не ад сустрэчы да сустрэчы.
Абраныя ў мясцовыя Саветы дэпутатаў грамадзяне павінны дапамагаць сваім выбаршчыкам вырашаць іх надзённыя патрэбы, і кожны жадаючы мог звярнуцца да яго і спадзявацца, што атрымае дапамогу. У выбарах я і мае калегі будзем удзельнічаць, выконваючы не толькі свой грамадзянскі абавязак, але і прафесійны — забяспечваць бяспеку ўчасткаў для галасавання. Мы адказныя за бездакорнае выкананне сваіх службовых абавязкаў і ад дэпутатаў чакаем таго ж.

Настасся ФАРЧАНАВА, навучэнка Жыліцкага сельгаскаледжа:
— Дэпутацкі корпус павінен складацца з актыўных і ініцыятыўных людзей, якія будуць ведаць пра ўсё, што адбываецца ў іх акругах, што хвалюе жыхароў. Для гэтага трэба, каб яны былі сярод грамадства, уліваліся ў жыццёвыя праблемы. Важна, каб гэта былі людзі, якія заслужаць давер народа, добрасумленна будуць выконваць свае абавязкі.
Галасаваць я буду ўпершыню, таму для мяне гэта і хвалююча, і адказна. У бліжэйшы час планую больш падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй пра кандыдатаў у дэпутаты па сваёй акрузе, каб зрабіць правільны выбар. Ад абранага дэпутата чакаю, вядома ж, увагі да інтарэсаў моладзі. У прыватнасці, мяне хвалюе пытанне працоўнай занятасці ў вольны ад вучобы час. А яшчэ хочацца, каб працягвалася работа па добраўпарадкаванні Кіраўшчыны, і наш край станавіўся яшчэ больш прыгожым.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость