Темы

Шанц выправіцца мае кожны

У раёне наладжваецца акцыя “Альтэрнатыва”, мэта якой — высветліць, з якімі жыццёвымі цяжкасцямі сутыкаюцца грамадзяне, што вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, па магчымасці, дапамагчы ім рэабілітавацца ў грамадстве, стаць на шлях выпраўлення.
Правядзенне акцыі было ініцыіравана супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС яшчэ мінулага года, калі ў раёне пачасціліся выпадкі рэцыдыўнай злачыннасці. З таго часу для судзімых асоб рэгулярна наладжваюцца сустрэчы, гутаркі, “круглыя сталы” з удзелам прадстаўнікоў раённай улады, зацікаўленых стурктур, супрацоўнікаў райаддзела ўнутраных спраў.

Чарговая сустрэча ў рамках акцыі “Альтэрнатыва” адбылася нядаўна ў зале пасяджэнняў РАУС. Кіраўнік сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Хахол расказала аб магчымых шляхах праца-ўладкавання судзімых грамадзян. З пачатку бягучага года за дапамогай у вырашэнні гэтага пытання ў сектар занятасці звярнулася 14 чалавек, 5 з іх былі працаўладкаваны.
Па словах Наталлі Анатольеўны, большасць раней асуджаных асоб проста не мае жадання працаваць і сумленным шляхам зарабляць сабе на жыццё. А між тым, зарэгістраваўшыся ў сектары занятасці, як беспрацоўныя, яны маюць магчымасць, пры небаходнасці, прайсці прафесійныю падрыхтоўку па розных рабочых спецыяльнасцях за дзяржаўны кошт на базе ліцэя №15 . Летась такой магчымасцю скарысталіся два чалавекі, сёлета — толькі адзін.
Можна штодзень прымаць удзел у аплачваемых грамадскіх работах, якія наладжваюцца на сельскагаспадарчых палетках раёна. Аднак з 14 раней асуджаных такім чынам зарабіць на жыццё выказалі жаданне толькі 5.
Запрошаныя на сустрэчу асуджаныя ж адзначылі, што жаданне працаваць у іх ёсць, аднак заробак часцей за ўсё не задавальняе жыццёвыя патрэбы. Як выствелілася ў працэсе гутаркі, многія з іх карыстаюцца выпадковымі заробкамі, разавымі падпрацоўкамі, некаторыя жывуць за кошт родных, у асноўным бацькоў…
Пасільную дапамогу ў вырашэнні жыццёвых праблем прапанавала псіхолаг раённага цэнтра сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва Таццяна Пугачова. Дарэчы, ва ўстанове можна атрымаць не толькі псіхалагічную, але і гуманітарную дапамогу, юрыдычную кансультацыю, высветліць, якім чынам можна аформіць дакументы на атрыманне дзяржаўнай адраснай дапамогі і інш.
Напрыканцы сустрэчы да запрошаных звярнуўся намеснік пракурора раёна Вячаслаў Чучулін: “Часта на падобных сустрэчах сутыкаешся з неразуменнем з боку запрошаных судзімых асоб. Хочацца адзначыць, што гэтую акцыю мы праводзім не для таго, каб вучыць кагосьці жыццю, а з мэтай пачуць і зразумець хвалюючыя праблемы, па магчымасці пасадзейнічаць іх вырашэнню. Аднак гэта зусім не значыць, што хтосьці будзе шукаць, куды працаўладкавацца судзімай асобе, дзе і як жыць, усё залежыць ад самаго чалавека, як гаворыцца, пад ляжачы камень вада не цячэ. Так, у жыццёвай біяграфіі маецца пункт “судзімы”, але гэта зусім не азначае, што гэты чалавек горшы за іншых, права на шанц выправіцца мае кожны, было б толькі жаданне”.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость