Темы

У інтарэсах выбаршчыкаў будуе сваю работу дэпутат раённага і Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Яўгенія Марозава

У інтарэсах выбаршчыкаў будуе сваю работу дэпутат раённага і Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Яўгенія Марозава

Забота о людях

Якасць і ўмовы жыцця людзей на вёсцы ў многім залежаць ад адказнай работы дэпутатаў раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў. Пастаянна павінна ажыццяўляцца «жывая сувязь» абраннікаў народа з выбаршчыкамі, каб людзі ведалі сваіх дэпутатаў, а яны — пажаданні насельніцтва.
Выбаршчыкі давяраюць такім адказным дэпутатам прадастаўляць свае інтарэсы па працягу шэрагу скліканняў. У ліку такіх і загадчыца Скрыпліцкага фельчарска-акушэрскага пункта, дэпутат раённага і Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Яўгенія Марозава, якая падзялілася з карэс­пандэнтам “раёнкі” сваімі дэпутацкімі клопатамі:
— Заўсёды трэба памятаць, што аўтарытэт дэпутата павышаецца праз яго работу з людзьмі, рашэнне праблем, якія хвалююць выбаршчыкаў.
Адразу адзначу, што дэпутаты Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў добрасумленна выконваюць свае абавязкі, унікаюць у праблемы людзей, прымаюць актыўны ўдзел у іх вырашэнні, узаемадзейнічаюць з сельскім выканаўчым камітэтам. Хачу адзначыць, што хвалюючыя пытанні людзей належным чынам можна вырашаць у тым выпадку, калі на высокім узроўні развіта мясцовае самакіраванне. У нашым сельсавеце абрана 10 стараст. Гэтыя людзі — і мясцовая «гарачая лінія», і «хуткая дапамога», і праваднікі, якія даводзяць да насельніцтва інфармацыю пра ўсё, што адбываецца ў грамадстве, раёне, сельсавеце. Гэта нераўнадушныя да лёсу свайго населенага пункта, яго жыхароў грамадзяне.
У нашым сельсавеце пастаянна вядзецца работа па павышэнні сацыяльных стандартаў, забеспячэнні насельніцтва належнымі бытавымі ўмовамі. Напрыклад, пэўны час жыхары аг.Скрыпліца звярталіся да прадстаўнікоў раённай улады па пытанні забеспячэння дадзенага населенага пункта якаснай тэлефоннай сувяззю з магчымасцю выхаду ў інтэрнэт і праглядам інтэрактыўнага тэлебачання “Zala”. Неабходныя работы былі праведзены, і зараз сяльчане карыстаюцца сучаснымі IT-тэхналогіямі.
Асаблівая ўвага надаецца сацыяльнай абароне насельніцтва. Пастаянна абследуюцца ўмовы жыцця інвалідаў, адзінокіх і адзінока пражываючых, мнагадзетных сем’яў, на пастаянным кантролі — сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Не прыпыняецца работа па прафілактыцы п’янства і правапарушэнняў.
У мэтах папярэджвання пажараў і гібелі ад іх людзей у жыллёвым фондзе праводзім растлумачальную работу сярод жыхароў па захаванні правілаў пажарнай бяспекі. Створаная пры сельвыканкаме аглядная камісія займаецца абследаваннем домаўладанняў грамадзян на прадмет захавання пажарнай бяспекі. З пачатку года членамі камісіі абследавана больш за 548 жылых дамоў, праінструктавана аб супрацьпажарных мерах больш за 900 чалавек.
На тэрыторыі нашага сельсавета актыўна вядзецца работа па перадачы пустуючых і невыкарстоўваемых земляў у севазварот сельгаспрадпрыемстваў, па зносе безгаспадарных дамоў, якія не толькі псуюць агульны знешні выгляд вёскі, але і прадстаўляюць небяспеку для яе жыхароў.
Скрыпліца — чысты і прыгожы населены пункт. Большасць вяскоўцаў разумее, што гэта іх клопат, таму без напамінкаў наводзяць парадак у сваіх дварах, на прыдамавой тэрыторыі. Па пытаннях добраўпарадкавання ў нас праводзяцца пастаянныя рэйды. Пры неабходнасці дастаткова выдаць парушальніку прадпісанне, і ўсё тэрмінова выпраўляецца. Канешне ж, ёсць і тыя, каму, па іх словах, гэта не трэба, стараемся пераканаць іх у адваротным.
Усе звароты сяльчан абмяркоўваю са старшынёй Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Жаннай Рышкевіч, з ёй і вырашаем, да кіраўнікоў якіх адказных службаў звярнуцца за дапамогай.
Усе паступаючыя пытанні, з якімі да мяне прыходзяць людзі, не пакідаю без рэагавання, бо давер выбаршчыкаў — гэта мой імідж як чалавека, прадстаўніка органаў мясцовай улады, так і дэпутата.
Запісала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость