Участковыя выбарчыя камісіі на Кіраўшчыне: работа працягваецца

Участковыя выбарчыя камісіі на Кіраўшчыне: работа працягваецца

Выбер в СШ №1

У раёне сфарміравана 28 участкаў для галасавання, зарэгістравана 82 кандыдаты ў дэпутаты, якія балаціруюцца па 40 выбарчых акругах. У 38-мі акругах на дэпутацкі мандат прэтэндуюць па 2 кандыдаты; самы высокі конкурс — у Кіраўскіх выбарчых акругах №8 і №13, дзе зарэгістраваны па 3 кандыдаты ў дэпутаты.
Супрацоўнік рэдакцыі пабываў на Кіраўскім участку для галасавання №2 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання размешчаным у СШ №1 горада. Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Мікалай Казлоў паведаміў, што на дадзеным этапе выбарчай кампаніі члены іх участковай камісіі ажыццяўляюць дзяжурства па месцы знаходжання ўчастка для галасавання, падчас якога кожны выбаршчык мае магчымасць прыйсці на ўчастак і праверыць, ці ўключаны ён у спіс і ці правільна ўказаны звесткі аб ім.
На ўчастку ўсталяваны стэнды, якія ўтрымліваюць ўсю неабходную інфармацыю, у тым ліку і аўтабіяграфічныя дадзеныя аб кожным кандыдаце ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па пяці выбарчых акругах: №№7, 8, 9, 10, 11, за якога выбаршчыкі бу­дуць галасаваць на Кіраўскім участку для галасавання №2. Маецца таксама інфармацыя аб кандыдатах у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Кіраўскай выбарчай акрузе №19.
Па словах Мікалая Казлова, члены іх камісіі добрасумленна падышлі да працэсу зверкі спісаў выбаршчыкаў, якія маюць права прымаць удзел у галасаванні. Па папярэдніх дадзеных, у іх унесена больш за 2100 выбаршчыкаў. Усе яны атрымалі запрашэнне прыняць удзел у выбарах, прычым прагаласаваць можна датэрмінова; таксама былі ўручаны інфармацыйныя матэрыялы аб кандыдатах у дэпутаты, якія балаціруюцца па дадзенай акрузе.
Як адзначыў старшыня камісіі, для забеспячэння дакладнай і якаснай работы іх участковай камісіі, выканання патрабаванняў выбарчага заканадаўства праведзены неабходныя арганізацыйныя мерапрыемствы. У тым ліку асобнае месца падрыхтавана для назіральнікаў, яны будуць мець магчымасць свабодна і без перашкод працаваць.
Усе ўмовы для правядзення выбараў у спакойнай абстаноўцы і на належным арганізацыйным узроўні — створаны.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024