Темы

Выбраць будучыню РАЗАМ

Выбраць будучыню РАЗАМ

Да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь засталося менш трох тыдняў. Мы пацікавіліся
ў кіраўчан, як яны ставяцца да прадстаячай важнай палітычнай падзеі.

Любоў Аўсянік, намеснік начальніка аддзела працы, заработнай платы і занятасці насельніцтва ўпраўлення пра працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:
– У нашай Беларусі жыць спакойна і камфортна. Дзяржава прадаставіла мне магчымасць вучыцца, атрымаць вышэйшую адукацыю, дастойную работу, як маладая сям’я, мы пабудавалі жыллё з дзяржаўнай падтрымкай.
У нашай сям’і двое дзяцей – хлопчык і дзяўчынка, яны вучацца ў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы для выхавання і развіцця. Усё гэта дзякуючы таму, што падтрымка дзяцінства і мацярынства – адна з прыярытэтных дзяржаўных задач.
Я ўключана ў рэзерв кіруючых кадраў райвыканкама, прымаю ўдзел у пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта, у тым ліку, дзе падводзяцца вынікі работы галін народнагаспадарчага комплексу. І радуе, што наш раён развіваецца стабільна, прадпрымаюцца меры па выпраўленні недахопаў у рабоце, павышаюцца даходы насельніцтва і гэта вельмі важна.
Я – ураджэнка Кіраўска, пасля вучобы ў ВНУ хацела вярнуцца толькі сюды, у наш утульны і прыгожы гарадок, і ўносіць свой уклад у яго развіццё.
Хачу адзначыць, што мяне шакіравалі падзеі, парушаючыя грамадскі парадак, якія адбываліся ў Мінску і некаторых гарадах. Вопыт пэўных краін-суседак паказаў, што такія дзеянні прыво­дзяць да разбурэння, зрыву работы эканомікі, зніжэння ўзроўню жыцця. Я – за прадаўжэнне міралюбівай палітыкі кіраўніцтва нашай дзяржавы і буду галасаваць за спакойную, светлую будучыню!

Наталля Валынцава, галоўны бухгалтар цэнтральнай раённай бальніцы:
– Я люблю нашу Беларусь, радуюць мірнае неба над галавой, стабіль­насць, магчымасць рэалізаваць свае планы, надзеі.
Я закончыла Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію, потым вырашыла далей павышаць кваліфікацыю, балазе, у нас створаны для гэтага ўсе ўмовы. Зараз атрымліваю другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці бухгалтар-эканаміст. Уваходжу ў рэзерв кіруючых кадраў райвыканкама і адчуваю адказнасць за гэта.
Мы з мужам прыехалі працаваць у Кіраўскі раён, тут нам падабаецца: у калектывах прынялі добразычліва.
Падчас выбарчай кампаніі раённая арганізацыя ГА “БРСМ” вылучыла мяне назіральнікам на Кіраўскім участку для галасавання №3, гэта важная падзея ў маім жыцці, пастараюся апраўдаць давер.
9 жніўня абавязкова выканаю свой грамадзянскі абавязак і прагаласую за мір і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость