Темы

Выбраць будучыню разам

Выбраць будучыню разам

Працягваем экспрэс-апытанне, як кіраўчане ставяцца да прадстаячай важнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Васіль МАРКЕВІЧ, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”:
– Выбары Прэзідэнта краіны – важны крок для кожнага беларуса, які неабыякавы да будучыні сваёй дзяржавы.
Для мяне асабіста гэта магчымасць выказаць свае станоўчыя адносіны да праводзімага дзяржавай і яе дзеючым кіраўніком курсу на захаванне стабільнасці, міру ў Беларусі, далейшае дынамічнае развіццё. Кожны з нас павінен уносіць у гэта свой уклад. Раз’яднанасць, сумненні не на карысць нашаму сённяшняму жыццю і будучыні.
Хачу нагадаць, што падчас выбарчай кампаніі да 8 жніўня ўключна працуе грамадская прыёмная нашай арганізацыі па адрасу: г.Кіраўск, вул.Кірава, д.80А (РДК), куды можна прыйсці на асабісты прыём, які ажыццяўляюць актывісты арганізацыі, тут можна накіраваць зварот у пісьмовым або электронным выглядзе. Працуе “гарачая лінія”: тэл маб. +375 29 366-10-57; гарадскі 77-1-25. Графік работы: панядзелак – пятніца – з 10.00 да 13.00; аўторак, чацвер – з 17.00 да 19.00; субота – з 10.00 да 13.00.

Алеся МУХІНА, бухгалтар ПМК №255:
– Я люблю сваю Радзіму і задаволена, што жыву ў нашай міралюбівай краіне. Абавязкова пайду на выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, каб прагаласаваць за стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні.
Пажадана, каб кожны азірнуўся назад і ацаніў тое, што зараз ёсць у нашага народа. Я працую ў будаўнічай арганізацыі. Узводзяцца жылыя дамы і аб’екты – значыць, раён развіваецца. Мае дзеці ходзяць у школу і дзіцячы садок, я спакойна магу адпусціць іх гуляць на вуліцу, не баючыся, што з імі нешта здарыцца. Хочацца, каб і ў далейшым так было…

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость