Темы

Якім павінен быць дэпутат? (Бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны)

Якім павінен быць дэпутат? (Бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны)

Блиц-опрос

Менш чым праз месяц выбаршчыкам Кіраўшчыны трэба будзе вырашыць, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў абласным, раённым, сельскіх Саветах дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. І ўжо цяпер насельніцтва раёна актыўна абмяркоўвае пытанні, звязаныя з выбарчай кампаніяй.
Якім павінен быць дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў – з гэтым пытаннем карэспандэнты “раёнкі” звярнуліся да жыхароў раёна.

Мікалай ПАД’ЯЛОЎСКІ, ветэран працы, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.
— Кожная выбарчая кампанія — гэта значная падзея ў жыцці нашага народа. Выбары — гэта, у першую чаргу, удзел кожнага з нас у палітычным жыцці краіны, а таму ўсім нам неабходна ставіцца да гэтага мерапрыемства з поўнай доляй разумення, выканаць свой грамадзянскі абавязак.
Адпаведна, вялікая адказнасць кладзецца і на тых, хто стане народным абраннікам — дэпутатам раённага, мясцовых Саветаў дэпутатаў. Менавіта да іх прыдуць людзі са сваімі пытаннямі і прапановамі. І ў гэтай сувязі дэпутату патрэбна быць адкрытым, камунікабельным чалавекам. Ён павінен знайсці агульную мову з выбаршчыкамі, умець выслухаць, унікнуць у сутнасць узнімаемай праблемы. Людзі, безумоўна, усе розныя — і па характарах і па светаўяўленні. Некаторыя не ў поўнай меры разумеюць пэўныя аспекты праводзімай дзяржаўнай палітыкі, рэформ, новаўвядзенняў і г.д. І вось тут задача дэпутата — данесці гэта да людзей, растлумачыць.
Дэпутат павінен абавязкова ўдзельнічаць у вырашэнні пытанняў, узнімаемых падчас сесій райсавета і іх умець перанесці на сваю выбарчую акругу, дапамагчы сваім выбаршчыкам.
Народным абраннікам трэба памятаць, што сутнасць слова “дэпутат” заключаецца не ў выдадзеных ім адпаведных пасведчаннях, а ў актыўным удзеле ў грамадскім жыцці, у самых розных сферах жыццядзейнасці.

Галіна РУСЕЦКАЯ, дырэктар СШ №2 г.Кіраўска імя К.П.Арлоўскага:
— Дэпутаты — сувязное звяно паміж грамадзянамі і органамі ўлады. Таму яны павінны рэгулярна кантактаваць са сваімі выбаршчыкамі, шукаць ініцыятывы «знізу» і падымаць іх на адпаведны ўзровень. Людзі прыходзяць да свайго дэпутата з праблемамі, часам болем, і ўдзел і спачуванне тут немалаважныя. Нават калі сітуацыя складаная і імгненна яе немагчыма вырашыць, трэба растлумачыць, чаму гэта так, а не карміць людзей пустымі абяцаннямі. Вельмі важна, каб дэпутат не толькі ініцыяваў, але і кантраляваў вырашэнне праблем, якія закранаюць інтарэсы простых жыхароў, расказваў ім аб зменах у заканадаўстве.
На маю думку, дэпутат павінен валодаць наступнымі асобаснымі якасцямі: уменнем суперажываць, адчуваць патрэбы грамадства, разу­мець іх. А наяўнасць інтэлекту, мабільнасці, умення арганізаваць рабочы працэс дапаможа яму гэтыя якасці рэалізаваць, авалодаць неабходнымі ведамі і ўменнямі для ўвасаблення задуманага.
Як кіраўнік, лічу, што важныя якасці дэпутата – сумленнасць і ўпэўненасць у сабе і сваіх сілах. Таксама важна стаўленне дэпутата да людзей. Ён абавязаны паважаць сваіх выбаршчыкаў, умець прыслухоўвацца да іх, ведаць надзённыя праблемы народа і шчыра імкнуцца іх вырашыць. Гэтыя патрабаванні – адпаведнасць узроўню ускладзенай адказнасці.

Алег БОЙКА, выкладчык эканамічных дысцыплін Жыліцкага сельгас­каледжа:
— Дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў павінен валодаць лепшымі чалавечымі якасцямі, арганізатарскім талентам, быць паспяховым у сваёй прафесіі. Яго вызначае гатоўнасць актыўна супрацоўнічаць з мясцовымі распарадчымі і выканаўчымі органамі, развіваць самакіраванне — толькі сумесная дзейнасць прыносіць станоўчы вынік.
Лічу, што ўзрост дэпутата і яго сацыяльны статус не мае ніякага значэння. Галоўнае, каб ён ведаў праблемы, якія хвалююць выбаршчыкаў, літаральна жыў імі і шчыра жадаў іх вырашыць. Таксама няважна, з якой сферы ён прыйдзе: калі чалавек граматны, адукаваны і мае найлепшыя маральныя якасці, то, без сумнення, ён прынясе грамадству толькі карысць.
Хачу адзначыць, што кіраўская моладзь праяўляе высокую палітычную актыўнасць падчас выбарчай кампаніі. Вялікая колькасць рабят з радоў ГА “БРСМ” уваходзяць у састаў участковых выбарчых камісій, знаходзяцца ў ліку назіральнікаў, у тым ліку і я. Упэўнены, што выбары на Кіраўшчыне і ўвогуле краіне пройдуць на высокім узроўні: у нас сучаснае выбарчае заканадаўства, аб’ектыўныя назіральнікі, актыўна ўключаны ў работу грамадскія аб’яднанні.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость