Темы

ЗДАРЭННІ

Пажар у Мазураўцы
19 сакавіка ў 12.26 гадзін на цэнтр аператыўнага ўпраўлення райаддзела па надзвычайных сітуацыях ад дзяжурнага РАУС паступіла паведамленне аб узгаранні прыватнага домаўладання ў в.Мазураўка Баравіцкага сельсавета.
Па прыбыцці на месца здарэння першага падраздзялення выратавальнікаў у 12.41 гадзіну дом гарэў адкрытым полымем. Узгаранне было лакалізавана і ліквідавана праз 8 мінут. У выніку пажара знішчаны сенцы, прыбудаваныя да дома, дах пабудоў, перакрыццё і маёмасць, пашкоджаны сцены ў хаце.
Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца.


Агонь пазбавіў жыцця

У мінулую пятніцу, 22 сакавіка, у 17.54 гадзіны ў РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным жылым доме ў в.Курганы Любоніцкага сельсавета. Аб узгаранні патэлефанавала суседка.
Першая брыгада байцоў пажарна-выратавальнай службы прыбыла на месца здарэння ў 18.12 гадзін. Дом гарэў адкрытым полымем. З-за моцнага ветру існавала верагоднасць распаўсюджвання агню на суседнія будынкі.
Па словах гаспадыні домаўладання, у палаючым доме мог знаходзіцца чалавек. У выніку вышукова-выратавальных работ у 21.29 гадзіну ў пакоі ля ложка быў знойдзены труп сына гаспадыні, 1957 года нараджэння, інваліда 2-й групы (па зроку). Пошук загінуўшага ўскладніўся высокай тэмпературай, шчыльным задымленнем, абваліўшыміся элементамі перакрыцця.
Агонь знішчыў дах домаўладання па ўсёй плошчы, перакрыцце, маёмасць у доме. Папярэдняя прычына агнявой трагедыі — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Аляксандр ЖУРАЎСКІ, інспектар ІДПН РАНС.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость