Жыць клопатамі людзей — з такім дэвізам ажыццяўляе сваю працоўную дзейнасць старшыня Дабаснянскага сельскага Савета дэпутатаў Галіна Шчур

Жыць клопатамі людзей — з такім дэвізам ажыццяўляе сваю працоўную дзейнасць старшыня Дабаснянскага сельскага Савета дэпутатаў Галіна Шчур

Щур

Жыць клопатамі людзей — менавіта з такім дэвізам ажыццяўляе сваю працоўную дзейнасць старшыня Дабаснянскага сельскага Савета дэпутатаў, дэпутат раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў па Жыліцкай выбарчай акрузе №30 Галіна ШЧУР. Мы папрасілі Галіну Піліпаўну падзяліцца прынцыпамі ў рабоце:

— Сельвыканкам часцей за ўсё з’яўляецца першай інстанцыяй, куды звяртаюцца людзі за вырашэннем хвалюючых іх пытанняў. І гэта правільна. Пражываючы і працуючы на вёсцы, я ведаю клопаты сяльчан, ведаю, што ім жыццёва неабходна, а што рабіць не мае сэнсу. Напрыклад, у аддаленыя вёскі, дзе пражываюць два-тры чалавекі, ніхто не будзе весці водаправод ці пракладваць асфальт, але ніхто і не пакіне гэтых лю­дзей сам-насам са сваімі праблемамі. І да аднаго жыхара населенага пункта будзе прыязджаць аўталаўка, наведае яго, калі трэба, медыцынскі і сацыяльны работнік. Не застаюцца такія людзі і па-за ўвагай сельвыканкама.
Асноўны клопат — рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на добра­ўпарадкаванне населеных пунктаў, падтрыманне іх у належным санітарным стане. Шмат увагі надаецца выяўленню пустуючых і безгаспадарных дамоў, прывядзенню прылягаючых да іх тэрыторый у належны стан, зносу пабудоў якія псуюць агульны выгляд нашага сельсавета.
У зоне пастаяннай увагі — работа па выдаленні старых і прадстаўляючых пагрозу дрэў. Так, у аг.Добасна ў мясцовай славутасці — бярозавым гаі — выдалена больш за 100 сухіх і аварыйных дрэў, вясной тут плануецца правесці работы па пасадцы маладых саджанцаў. Больш за 20 дрэў было спілавана на могілках у в.Харлапавічы, на вуліцах в.Пархімкавічы. Увогуле, сёлета на добраўпарадкаванне населеных пунктаў сельсавета зрасходавана больш за 11100 рублёў.
Падтрымліваюцца ў належным стане брацкія магілы, пахаванні воінаў і партызан, абеліскі.
Важнае значэнне надаецца рабоце па рэгуляванні зямельных адносін, уцягненні ў севазварот невыкарыстоўваемых участкаў. Сёлета ў ААТ “Дабаснянскае” і КСУП “Жылічы” перададзена 70 га
такіх плошчаў. Дзякуючы калектыву КСУП “Жылічы” ў вёсках Скубяціна, Баркі, Чырвоны Беражок хмызнякі і пустазелле ператварыліся ў прыдатныя для сяўбы землі.
Зараз на тэрыторыі нашага сельсавета разгарнуліся работы па падрыхтоўцы да свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”, гонар прымаць яговыпаў нашаму Жыліцкаму краю. Напрыклад, у аг.Добасна ўжо ўстаноўлена больш за 620 м плоту, 125 м — у Жылічах, тут жа заменена больш за 100 пліт жалезабетоннай агароджы.
Мэтанакіравана працуем па забеспячэнні супрацьпажарнай бяспекі жылых дамоў, аб’ектаў сацыяльна-бытавога і вытворчага прызначэння. Агляднай камісіяй сёлета абследавана 580 домаўладанняў па пытаннях пажарнай бяспекі. Значную работу па прафілактыкі пажараў праводзяць супрацоўнік МНС Расціслаў Ставер і спецыяліст па сацыяльнай рабоце Надзея Курбацкая. У выніку ўсе выяўленыя недахопы ў жылых памяшканнях мнагадзетных сем’яў, сем’яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінока пражываючых грамадзян тэрмінова ўхіляюцца, праводзяцца паўторныя праверкі.
Штомесяц у сельвыканкам з РАУС паступае інфармацыя аб жыхарах нашага сельсавета, якія ўчынілі правапарушэнні або злачынствы. І тут часцей за ўсё на першы план выходзіць праблема п’янства: у стане алкагольнага ап’янення знаходзіўся ў грамадскім месцы або на працы, учыніў скандал ці крадзеж…
Як старшыня савета грамадскага пункта аховы правапарадку, наведваю правапарушальнікаў дома, размаўляю з імі ці іх роднымі, з кіраўніцтвам на рабочым месцы, калі чалавек працуе. Многія выпраўляюць свае паводзіны, мяняюць асацыяльны лад жыцця.
Ёсць і тыя, хто нідзе не працуе і не жадае працаваць. Добра, калі кормяцца за кошт таго, што “ў сезон” збіраюць грыбы і ягады, дапамагаюць па гаспадарцы вяскоўцам. Але, на жаль, некаторыя жывуць за кошт пенсій бацькоў: маўляў, навошта сябе абцяжарваць працай, калі маці заўсёды пашкадуе шалапутнага сыночка ці дачку.
Асаблівы клопат — пра сем’і з дзецьмі, дзе бацькі злоўжываюць спіртным. У такіх гаспадароў работнікі сельвыканкама — частыя госці. Наведваюцца ра­зам з камісіямі і паасобку медыцынскія і педагагічныя работнікі, супрацоўнікі МНС і РАУС. Адным словам, задзейнічаны ўсе без выключэння.
На належным узроўні наладжана работа са зваротамі грамадзян. У сельвыканкаме аформлены інфармацыйныя стэнды і матэрыялы па зваротах, у поўным аб’ёме прадстаўлена інфармацыя па прынцыпе “адно акно” з указаннем пераліку аказваемых паслуг. Добра зарэкамендавалі сябе выязныя прыёмы грамадзян, сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства, падчас якіх узнімаюцца пытанні, якія хвалююць сяльчан. Многія вырашаюцца адразу, патрабуючыя больш дэталёвага разгляду — бяруцца на кантроль.
Для мяне, як старшыні сельвыканкама і дэпутата, забеспячэнне жыццядзейнасці насельніцтва — асноўная задача. У сваёй штодзённай рабоце абапіраюся на дапамогу стараст, дэпутатаў сельскіх Саветаў дэпутатаў (іх выбрана 16 чалавек), якія прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх праводзімых мерапрыемствах, а таксама з’яўляюцца звязуючым звяном паміж сяльчанамі і ўладай. Яны і сходы грамадзян арганізуюць, і ў пытаннях навядзення парадку ў вёсках — першыя памочнікі. Дзякуючы іх настойлівасці, неабыякасці да людскіх праблем многія пытанні вяскоўцаў вырашаюцца своечасова і станоўча. Так сказаць, працуем на апярэджанне. Вельмі ўдзячная за падказкі, прапановы старастам — Галіне Пінчук, Міхаілу Глазкову, Наталлі Швядоўскай, Мікалаю Карнееву і іншым. Дарэчы, Мікалай Мікітавіч разам з аднавяскоўцамі сабралі грошы, набылі фарбу і пакрасілі плот на могілках в.Даброціна. Упэўнена, што ўсе разам мы здольныя зрабіць наш сельсавет больш прыгожым, а жыццё яго жыхароў — камфортным.
Запісала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Поспех юнага экскурсавода

17 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх