Темы

Флагман сельскай гаспадаркі

Флагман сельскай гаспадаркі

У Кіраўскім раёне ўмеюць і любяць працаваць, прычым працаваць якасна. Аб гэтым у тым ліку
сведчаць і вынікі работы за 2023 год – наш раён стаў пераможцам спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод раёнаў Магілёўскай вобласці з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек. Вялікая заслуга ў гэтым працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Таму і пачаць творчы праект “Якасць – гэта па-кіраўску” мы вырашылі з сельскагаспадарчай тэмы, а дакладней, з ААТ
“Рассвет імя К.П.Арлоўскага” – флагмана сярод сельгасарганізацый не толькі раёна, але і рэспублікі.

Калгас “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага – легендарная гаспадарка, у пачатку гісторыі якой стаяў легендарны чалавек – Кірыл Пракопавіч Арлоўскі. Сёлетні год – 80-ы ў слаўнай гісторыі “Рассвета”. Калі бываеш у іншым кутку Беларусі, з гонарам гаворыш: “Я з Кіраўскага раёна, адтуль, дзе знакаміты “Рассвет”, – і ўсе ведаюць, аб якой гаспадарцы ідзе гаворка. Сельгаставарыства ўваходзіць
у лік мацнейшых прадпрыемстваў АПК краіны.

З 2011 года ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” ўзначальвае Аляксандр БАГЕЛЬ, які асноўным багаццем гаспадаркі лічыць яе працаўнікоў:

– Мне давялося стаць начале аднаго з буйнейшых сельгаспрадпрыемстваў Беларусі. “Рассвет” – гэта не проста шматгаліновая гаспадарка. Гэта гісторыя і традыцыі, лёсы тых, хто стаяў у вытокаў. Мы стараемся трымаць высокую планку, якую ўстанавілі нашы папярэднікі, рухаемся ў нагу з часам, асвойваючы новыя вытворчасці, прыкладаем максімум намаганняў, каб прымнажаць спадчыну, якую нам перадалі.

Сакрэты нашых поспехаў у разнастайнасці выпускаемай прадукцыі, яе высокай якасці, і, безумоўна, у людзях, якія шчыруюць з душой і ў поўнай меры ўсведамляюць адказнасць за сваю працу. На сённяшні дзень у нашай камандзе каля 900 чалавек. Спадзяюся, што бягучы год будзе для прадпрыемства годам росту і якасці ва ўсіх галінах.

Гісторыя “Рассвета” – гэта гісторыя яго добрасумленных працаўнікоў, прысвяціўшых жыццё развіццю галіны сельскай гаспадаркі. Шмат пакаленняў рассветаўцаў будавалі фундамент, на якім зараз моцна стаіць сучасны “Рассвет”.

Асноўная крыніца даходу

Жывёлагадоўля ў “Рассвеце” – асноўная крыніца даходу і фінансавага дабрабыту. Таму яе развіццю – асаблівая ўвага.

Па выніках работы за мінулы год тэмп росту валавай прадукцыі жывёлагадоўлі саставіў 109,3%, дойны статак павялічаны на 2930 галоў і зараз налічвае амаль 9,5 тысячы рагуль. Вытворчасць мяса БРЖ павялічылася на 75 т (104,8%), вытворчасць і рэалізацыя малака ўзраслі на 110,3% і 110,4% адпаведна.

Жывёлаводы Аксана Сакалоўская (злева) і Святлана Новік, якія працуюць на МТК “Мышкавічы”. Жанчыны даглядаюць цялятак з моманту іх нараджэння да трохмесячнага ўзросту.

З павелічэннем колькасных паказчыкаў рассветаўцы імкнуцца павышаць і якасць сельгаспрадукцыі шляхам строгага захавання тэхналогіі. І гэта асноўны арыенцір. Якасць – гэта па-рассветаўску!

ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” – шматпрофільнае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці і рэалізацыі: малака; мяса; збожжавых культур; рыбнай прадукцыі; агародніны: бульбы, буракоў, агуркоў, таматаў, капусты, цыбулі, морквы, кавуноў; садавіны: яблыкаў, груш.

  • Гаспадарка мае агароднінасховішча на 11 тысяч тон. У 2022 годзе запушчана лінія па перапрацоўцы маслянічных культур.
  • Ёсць асабістая гандлёвая сетка: 2 магазіны, сталовая на 100 месцаў, кафэ-бар, ганд-
    лёвыя кропкі на рынках у Кіраўску, Бабруйску і Магілёве. У інфраструктуру ўваходзяць таксама сучасны санаторый і турыстычная база на беразе Чыгірынскага вадасховішча.
  • У 2012 годзе адкрыўся біягазавы комплекс. Гэта буйная ўстаноўка для атрымання альтэрнатыўнай энергіі, якая паступае ў агульную энергасістэму, а затым выкарыстоўваецца для патрэб гаспадаркі.
  • Гонар “Рассвета” – рыбная гаспадарка, якая дзейнічае з 1984 года. У трох сажалках агульнай плошчай 64,5 га вырошчваюць карпа (75–80%), таўсталобіка, белага амура, шчуку, карася, сама еўрапейскага. Каля 150 тон рыбы – столькі кожны год атрымліваюць у рассветаўскіх вадаёмах.
  • У садовай гаспадарцы вырошчваюцца яблыкі, грушы, вішня, чарэшня і чорныя парэчкі.
  • З 2020 года рассветаўцы вырошчваюць кавуны – смелы сельскагаспадарчы эксперымент, вынікі якога задавальняюць. Рассветаўскія кавуны – сакавітыя, салодкія, а галоўнае – смачныя і экалагічна чыстыя. “Рассвет” – адзіная на Магілёўшчыне гаспадарка, якая вырошчвае кавуны ў прамысловых маштабах.
  • А яшчэ ў хуткім часе тут плануюць атрымаць першы ўраджай грэцкіх арэхаў.

Тут лета пануе круглы год

Адна з візітных картак ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” – безумоўна, цяплічны камбінат акцыянернага таварыства. Прычым, ён мае сваю ўнікальнасць, бо ва ўсёй краіне такіх налічваецца каля дваццаці, а на Магілёўшчыне – наогул толькі два.

Першыя цяпліцы пабудавалі ў гаспадарцы яшчэ ў далёкім 1984 годзе. І з таго часу рассветаўцы радуюць пакупнікоў свежымі таматамі і агуркамі, а таксама рыхтуюць расаду капусты, якую потым высаджваюць у адкрыты грунт для далейшага вырошчвання.

У цяпліцы рабіліся рэканструкцыі, яна павялічвалася ў плошчы, і зараз агародніну ў закрытым грунце вырошчваюць на 10 га, у тым ліку на 4,5 га – таматы і на 5,5 га – агуркі.

У мінулым годзе ў камбінаце, дзе ў любы сезон пануе лета, праведзена, бадай, самая прыметная рэканструкцыя, бо барвовае зарыва ад святла цяпліц відаць здалёк. Дзякуючы арганізаванаму дасвечванню тысячамі агнёў на адным з гектараў тут светла, нібыта пры сонечным святле, а вітамінную прадукцыю цяпер вырошчваюць круглы год.

На камбінаце працуе вялікі дружны калектыў, члены якого хвалююцца за сваю справу. У ліку лепшых работнікаў – Марына Арлоўская і Кацярына Сакабіцкая (на фота).

Мабілізоўвае зялёнае жніво

Вялікая ўвага ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” надаецца раслінаводству. Прычым рассветаўцы імкнуццца прадумаць усе нюансы, каб атрымаць багаты ўраджай. Гэта і высокі ўзровень культуры земляробства, і дакладная апрацоўка глебы з улікам якаснага насення, апрацоўкі пасеваў ад хвароб і шкоднікаў, падбору насеннага матэрыялу.

Як вынік – “Рассвет” з’яўляецца самай валаўтвараючай сельгасарганізацыяй раёна практычна па ўсіх сельгаскультурах. Летась гаспадарка атрымала самую высокую ў раёне ўраджайнасць (44,7 ц/га).
Актыўна практыкуюць рассветаўцы вырошчванне агародніны, заўсёды атрымліваючы высокі ўраджай бульбы, буракоў, морквы, цыбулі, капусты. Штогод радуе ўраджай агародніны закрытага грунту: мясцовыя таматы і агуркі заўсёды карыстаюцца попытам у пакупнікоў.

Своеасаблівая адметнасць гаспадаркі – мясцовы сад, які раскінуўся больш чым на 200 га, на 170 з іх – пладаносячы сад, з кожнага яго гектара летась атрымана па 184,8 ц пладоў.

Сёння пад пільным кантролем спецыялістаў знаходзіцца корманарыхтоўка. Каб забяспечыць з запасам самы вялікі ў раёне грамадскі статак кармамі, штогод тут засяваюцца вялізныя абшары рознымі травамі, кукурузай, з зялёнай масы якіх закладваюцца якасныя сянаж і сілас, назапашваецца сена. Дзякуючы дастатковай колькасці вільгаці ў глебе, вырас выдатны травастой.

На нарыхтоўцы кармоў старанна працуе Ігар Жалдак.

Тэхнічныя сілы накіраваны на ўборку свірэпіцы, пасеянай разам з зялёнаўкосным жытам, пасевы якіх займаюць 300 га. Прыгожа назіраць за высокай жоўта-зялёнай сцяной. Эфект, пэўна, быў бы яшчэ большы, калі паназіраць за ёй з вышыні птушынага палёту…

Задача – назапасіць не менш 24 тысяч т сянажнай масы. Работы ў гэтым накірунку вядуцца кругласутачна. Першую траншэю сенажу закладваюць каля МТК “Мышкавічы”, у якую мяркуецца ўмясціць 2700 т.

Ад якасці выканання работ залежыць вынік. Рассветаўцы працуюць з высокай доляй адказнасці.
Як запэўніў у размове першы намеснік дырэктара акцыянернага таварыства Аляксандр Жылінскі, тэмпы ўборачнай кампаніі рассветаўцы будуць падтрымліваць на высокім узроўні, а значыць, ёсць упэўненасць, што будзе нарыхтаваны значны запас кармоў.

Матэралы падрыхтавалі Аляксандр Хахлоў і Яўгенія Бялько.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем