100 год. Заўсёды побач. Побач з кожным

100 год. Заўсёды побач. Побач з кожным

26 снежня ААТ «Акцыянерны Ашчадны банк “Беларусбанк”» адзначыць свой векавы юбілей. Найбуйнейшы банк нашай краіны пачне адлік новага стагоддзя сваёй гісторыі, у якой будзе не менш яркіх дасягненняў, грандыёзных праектаў і інавацыйных сервісаў. Менавіта ў гэты дзень у 1922 годзе Савет Народных Камісараў РСФСР заснаваў працоўныя ашчадныя касы, галоўнай задачай якіх было даць насельніцтву маладой краіны Саветаў магчымасць надзейнага захоўвання свабодных грошай. Адначасова гэтыя зберажэнні сталі галоўнай крыніцай фінансавання распачатай індустрыялізацыі.
З нагоды юбілею па ўсёй краіне праходзяць урачыстасці. Прайшло святочнае мерапрыемства і ў Цэнтры банкаўскіх паслуг №709 ААТ “Беларусбанк” у Кіраўску.

Радасць свята з супрацоўнікамі і ветэранамі банка падзялілі ганаровыя госці: намеснікі старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая і Вячаслаў Нявінскі, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада, партнёры і кліенты банка.
Віншуючы юбіляраў, Таццяна Русецкая зазначыла, што Беларусбанк заўсёды быў і застанецца надзейнай апорай для прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў і фізічных асоб. За шматгадовую і добрасумленную працу яна ўручыла Падзякі райвыканкама спецыялісту па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг 1 катэгорыі сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Вользе Разніцынай і вядучаму спецыялісту сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Вользе Кавалёвай.

З успамінаў віншавальную прамову пачаў намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі. У свой час Вячаслаў Вітальевіч працаваў у Кіраўскім аддзяленні “Беларусбанка”, таму размова атрымалася па-сяброўску цёплай і душэўнай. Ён адзначыў, што самы галоўны капітал – гэта людзі, якія сумленна працавалі і працуюць у банкаўскай сістэме на карысць раёна і сваёй краіны. Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую і добрасумленную працу намеснік старшыні райвыканкама ўручыў спецыялісту па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Тамары Аўдзеевай.
З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнулася дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №709 ААТ “Беларусбанк” Алена Лявіцкая. Яна зрабіла кароткі экскурс у гісторыю станаўлення банка, падкрэсліўшы, што любая падзея, якая адбывалася ў нашай краіне, была звязана ў тым ліку і з ім: калектывізацыя, вайна, пасляваеннае станаўленне і іншыя.
– Мянялася гісторыя – мяняўся і сам банк, – адзначыла дырэктар. – Некалі мы карысталіся драўлянымі лічыльнікамі, а зараз тэхналогіі зрабілі такі крок наперад, што тыя лічыльнікі можна знайсці толькі ў музеі. Але ва ўсе часы банк дэманструе дзяржаўны падыход, грамадзянскую пазіцыю, сацыяльную адказнасць, дзякуючы чаму заваяваў давер і павагу насельніцтва. У асобе “Беларусбанка” дзяржава заўсёды бачыла надзейнага партнёра і вырашала праз яго многія сацыяльныя, фінансавыя і іншыя важныя пытанні.
Алена Германаўна выказала словы ўдзячнасці партнёрам за вернасць банку, супрацоўнікам – за добрасумленную працу, ветэранам – за створаны падмурак, на якім і сёння трымаецца фінансавая арганізацыя, ды яшчэ на кліентах, якія давяраюць “Беларусбанку” кіраванне сваімі грашовымі рэсурсамі.
За шматгадовую і добрасумленную працу Алена Лявіцкая ўручыла спецыялісту па продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў 2 катэгорыі сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Вользе Мурашка Падзяку Цэнтра банкаўскіх паслуг. Юбілейнымі знакамі “Беларусбанк – 100 год” адзначаны супрацоўнікі, стаж якіх у галіне склаў больш за 25 гадоў і якія ўнеслі значны ўклад у развіццё банкаўскай справы. У ліку ўзнагароджаных – загадчык сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Алена Заблоцкая, спецыялісты па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг 1 катэгорыі сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Аксана Лізунова і Вольга Разніцына.

У розныя гады ў складзе кіраўніцтва Кіраўскага філіяла працавалі Тамара Казека, Ганна Лагойка, Любоў Краўчанка і Вольга Сакалова. Яны падзяліліся з прысутнымі сваімі ўспамінамі і ад імя ветэранаў падзякавалі за павагу і клопат, пажадалі любаму банку далейшага працвітання.
У адрас юбіляраў гучала шмат цёплых слоў. Усе запрошаныя на мерапрыемства самаму вялікаму банку ў краіне жадалі стаць яшчэ большым, а таксама надзейных партнёраў і значных грашовых абаротаў.
На памяць аб юбілеі ветэраны і госці свята атрымалі сувеніры.
Музыкальныя віншаванні ўсім прысутным адрасавалі выхаванцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024