Темы

55-гадовы юбілей святкаваў перадавы механізатар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Мікалай Белакурскі

55-гадовы юбілей святкаваў перадавы механізатар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Мікалай Белакурскі

У мінулую нядзелю святкаваў свой 55-гадовы юбілей перадавы механізатар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Мікалай Белакурскі, удастоены ордэна Пашаны, медаля “За працоўныя заслугі”.

З раніцы Мікалай Іванавіч быў на сваім рабочым месцы — за рулём трактара на полі, дзе праводзіў узворванне глебы: восеньскія работы працягваюцца, і адпачываць пакуль рана…

Прама сюды, каб павіншаваць механізатара са знамянальнай датай у яго жыцці, завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, кіраўніцтва “Рассвета”: дырэктар Аляксандр Багель, яго першы намеснік Аляксандр Жылінскі, намеснік па ідэалагічнай рабоце Наталля Шапавалава.

 Мікалай Іванавіч прыпыніў трактар і рушыў да гасцей, шчыра ўсміхаючыся ім. У яго адрас прагучалі словы ўдзячнасці за руплівую, выніковую працу,    найлепшыя пажаданні здароўя, дабрабыту, новых працоўных перамог, былі ўручаны падарункі і кветкі.

Практычна няма такой работы, якую б ні выконваў Мікалай Белакурскі на палях. Ворыва і падрыхтоўка глебы, унясенне ўгнаенняў, апрацоўка ўчасткаў, сяўба і догляд за пасевамі. І, безумоўна, вянец працы многіх  людзей — уборка збажыны. Хто-хто, а сапраўдную цану хлебу ведае менавіта той, хто яго не аднойчы вырошчваў, зберагаў кожны каласок, а потым убіраў.

Усю сваю прафесійную дзейнасць ды нават і ўсё жыццё Мікалай Белакурскі звязаў з працай на зямлі-карміцельцы. І ўсе 35 год стажу ён прысвяціў роднай гаспадарцы. Любоў і павагу да сялянскай працы прывіў яму бацька Іван Ануфрыевіч, які не адзін дзясятак год адпрацаваў у “Рассвеце”. Ад яго Мікалай засвоіў важнасць земляробскай справы. А потым гэтыя якасці прывіў і свайму сыну Сяргею, які не адзін сезон дапамагаў бацьку ўбіраць хлеб на камбайне. Такая вось сямейная дынастыя Белакурскіх — не не паказ, а шчыра, ад душы…

У скарбонцы дасягненняў земляроба — узнагароды за выдатную працу на разнастайных відах работ. У 2006 годзе Мікалай Іванавіч стаў пераможцам сярод камбайнераў краіны і на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі” атрымаў ключы ад аўтамабіля з рук Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. У гэтым жа годзе за добрасумленную працу рассветавец быў удастоены медаля “За працоўныя заслугі”. А праз дзясятак год парадны пінжак Мікалая Іванавіча ўпрыгожыў ордэн Пашаны. І гэта сапраўды аб’ектыўная ацэнка яго выніковай працы.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость