Темы

Аляксандр Серакоў — Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна

Аляксандр Серакоў — Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, выказваючы віншаванні юбіляру і ўручаючы памятны падарунак, адзначыла, што А.У.Серакоў унёс важкі ўклад у развіццё галіны сельскай гаспадаркі раёна, якой ён прысвяціў шмат год свайго жыцця, у тым ліку на пасадзе кіраўніка сельгасаганізацыі — СВК “Чырвоны баец”.
Пад яго кіраўніцтвам сельгаскааператыў стаў адным з вядучых у раёне: з года ў год значна павялічваліся вытворчыя паказчыкі. Па выніках работы гаспадарка і яе працаўнікі неаднаразова займалі прызавыя месцы на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.
За плённую працу, асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Аляксандр Серакоў узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”. У 2001 годзе ён быў удастоены спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”.
У 2015 годзе за шматгадовую плённую працу ў галіне сельскай гаспадаркі, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё, удзел у грамадскай дзейнасці раёна ветэрану працы, былому старшыні СВК “Чырвоны баец”, заслужанаму, аўтарытэтнаму ў раёне, вобласці, рэспубліцы чалавеку — Аляксандру Серакову было прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна”.
Аляксандр Серакоў зараз на заслужаным адпачынку, але быў і застаецца чалавекам актыўнай жыццёвай пазіцыі, да ўсяго падыходзіць па-філасофску.
Свае віншаванні з нагоды юбілею і пажаданні яшчэ і як намесніку старшыні Аграпрамысловага Саюза Магілёўскай вобласці выказаў віноўніку ўрачыстасці старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль і ўручыў Аляксандру Серакову Ганаровую грамату абкама прафсаюза работнікаў АПК. Таксама Віктар Гейдэль перадаў юбіляру віншаванні ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Кананчука.
Віншаванні з нагоды дня нараджэння прымала ў гэты дзень і дэпутат раённага і Скрыпліцкага сельскага Саветаў дэпутатаў, загадчык мясцовага фельчарска-акушэрскага пункта Яўгенія Марозава.
Фота Людмілы Сямёнавай.
(Матэрыялы парадку дня сесіі
чытайце ў бліжэйшых нумарах).

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость