Темы

Час новых гарызонтаў

Час новых гарызонтаў

27 лістапада Іван Уладзіміравіч Рыняк, дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі”, адзначыў самавітую дату ў сваім жыцці – 60-гадовы юбілейны дзень нараджэння. Такую важную прыступку мужчыны перакрочваюць з асаблівымі пачуццямі: гэта час, калі за плячамі жыццё, насычанае разнастайнымі падзеямі, здабыткамі і дасягненнямі, калі побач родныя і блізкія, сапраўдныя сябры і надзейныя людзі, узаемаадносіны
з якімі правераны часам і выпрабаваннямі. А яшчэ гэта падстава для адкрыцця новых гарызонтаў.
Звычайна ў знакавыя для чалавека моманты жыцця да яго завітваюць блізкія духам людзі. У ліку першых з ганаровым юбілеем Івана Уладзіміравіча павіншавалі старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель, калегі па рабоце, прафсаюзныя лідары. Жадалі, вядома ж,
галоўнага – моцнага здароўя і бадзё-
расці духу. Такія таленавітыя аграрыі, кіраўнікі сельгасвытворчасці, як Іван Рыняк, як гаворыцца, на вагу золата.
У юбілеі прынята падводзіць вынікі пэўнага этапа жыцця. Шлях і рэзультаты працоўнай дзейнасці Івана Уладзіміравіча –
на далоні жыхароў Кіраўшчыны. Нарадзіўся ў пасёлку Сяліца Кіраўскага раёна. У 1996 годзе скончыў Усерасійскі сельскагаспадарчы інстытут. Працоўную дзейнасць у галіне сельскай гаспадаркі пачаў у
1981 годзе механізатарам калгаса імя Куйбышава. У 1998-м
быў назначаны на пасаду намесніка старшыні сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства “Ніва”, а з 2002 года – кіраўнік КСУП “Ніва-Барсукі”. З’яўляецца дэпутатам Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання, старшынёй Кіраўскага раённага аграпрамысловага саюза.
У скарбонцы яго асабістых і дарагіх сэрцу ўзнагарод – медаль “За працоўныя заслугі”, прэмія Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”. Сёлета падчас абласнога свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2024” Івану Рыняку была аб’яўлена Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Такім чынам, Іван Уладзіміравіч з годнасцю прайшоў прафесійны шлях ад звычайнага механізатара да мудрага і спагадлівага кіраўніка. І зараз трымае планку, зададзеную сабе самім жа. Без малога 22 гады ўмела кіруе гаспадаркай, якая з’яўляецца адной з самых паспяховых і фінансава ўстойлівых на Кіраўшчыне.
Разам з жонкай Іван Уладзіміравіч вырасцілі дваіх дачок. Зараз шчасцем і вялікай радасцю ў жыцці для яго з’яўляюцца трое любімых унукаў.
У жыцці і прафесійнай дзейнасці ганаровы юбіляр цвёрда прытрымліваецца вызначанай для сябе пазіцыі: “Зямля, праца, людзі. На чым стаім і стаяць будзем!».


Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Сяргея АЧЫНОВІЧА.

Последние новости

Актуально

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

10 июня 2026
Читать новость
Общество

На дело с гвоздодёром

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Цифровой отпечаток: с 1 июля 2026 года банки Беларуси будут запрашивать геолокацию клиентов

9 июня 2026
Читать новость
Молодежная политика

Кировчане приняли участие в VII Открытом региональном дистанционном конкурсе детского художественного творчества «ИСКУССТВО ДЕТЯМ»

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Падение деревьев, обрушенные кровли крыш — Кировский район после сильного дождя

9 июня 2026
Читать новость
Общество

На Кировском пищевом комбинате провели дегустацию своей продукции

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем