Темы

На Кіраўшчыне адзначылі 135-гадовы юбілей Янкі Купалы

На Кіраўшчыне адзначылі 135-гадовы юбілей Янкі Купалы

Янка КупалаБеларусь адзначыла 135-гадовы юбілей вялікага песняра беларускай зямлі, класіка нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы. Ён пакінуў вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас — беларусаў — ва ўсім свеце.
З нагоды юбілейная даты паэта ў раённай бібліятэцы была наладжана літаратурная гасцёўня, якая сабрала аматараў літаратурнага мастацтва, паэзіі, прыгожага і мілагучнага беларускага слова.
Вядучыя нагадалі прысутным біяграфію беларускага песняра, расказалі пра каханых жанчын Янкі Купалы. На выставе пад назвай “Я песняй мілую праслаўлю” былі прадстаўлены вершы беларускага класіка, фотаздымкі каханых паэта, якія сустракаліся на яго жыццёвым шляху. Увогуле ў творчасці Купалы мноства прыгожых радкоў прысвечана менавіта жанчынам: іх прыгажосці, багатаму ўнутранаму свету, адкрытасці і шчырасці.
Супрацоўнік бібліятэкі Надзея Шапялевіч душэўна прачытала паэму “Бандароўна”, якая нікога не пакінула раўнадушным. Гучалі ў гэты вечар і вершы Янкі Купалы. Людміла Лагойка і Людміла Кіхтэнка выканалі беларускія песні на вершы паэта.
Было адзначана, што Янка Купала стварыў сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узняў беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабіў яе адным з найбольш важных і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость