Сакрэт даўгалецця — у руплівай працы

_mg_8938_crСёння ў сям’і кіраўчаніна Георгія Іваніцкага — адметная падзея: галава сям’і адзначае 70-годдзе! Жонка, дзеці, унучак Яраслаў спяшаюцца павіншаваць роднага чалавека, падзякаваць за тое, што большую частку свайго жыцця ён імкнуўся, каб яго сям’я жыла ў міры і згодзе, дабрабыце. Іваніцкія збяруцца за святочным сталом і акрамя віншаванняў і падзяк прыгадаюць жыццёвы шлях юбіляра.

…На экране тэлевізара савецкая кінакамедыя “Максім Перапяліца”. У незлічоны раз Георгій Марцінавіч пераглядае гэтую кіна-стужку, і кожны — як упершыню — з інтарэсам, а часам і з настальгічным паколваннем у сэрцы. На момант выхаду фільма на тэлеэкраны яму было 10 год. У тыя часы не было магчымасці занатоўваць памятныя моманты жыцця на фотаапараты і відэакамеры, а таму гэтая камедыя стала для Георгія Іваніцкага своеасаблівым правадніком у мінулае, яго вясковае дзяцінства, юнацтва, першыя гады працы ў калгасе. На пытанне жонкі, чаму ён так часта пераглядае гэты фільм, галава сям’і адказвае: “Мы ж так жылі! Я ж так пачынаў свой працоўны шлях!”.
Дзяцінства ў Георгія Іваніцкага скончылася рана — ужо ў 12 год ён пачаў працаваць паляводам у калгасе “Рассвет”. Час быў складаны, пасляваенны. У сям’і разам з Георгіем выхоўвалася яшчэ двое дзяцей. Працавала адна маці Агрыпіна Ануфрыеўна, таксама ў калгасе, даяркай. Бацька Марцін Максімавіч вярнуўся з вайны інвалідам, працаўладкавацца не меў магчымасці. У спадчыну свайму сыну ён пакінуў зруб яго будучага дома. Зараз домаўладанне Іваніцкіх на вуліцы Калініна нашага райцэнтра вылучаецца дагледжанасцю, добраўпарадкаваным дваром.
Паляводам у “Рассвеце” Георгій Іваніцкі працаваў 8 гадоў. Калгасная праца, хатняя гаспадарка патрабавалі шмат часу і сіл, вучыцца ў хлопца магчымасці не было. Аднак ён вырашыў авалодаць прафесіяй трактарыста. Вырашана — зроблена! У 1966 годзе, пасля заканчэння курсаў механізатараў, Георгій Марцінавіч упершыню сеў за штурвал трактара. На пазіцыі аднаго з лепшых працаўнікоў “Рассвета” механізатар Іваніцкі шчыраваў больш за 30 гадоў. Колькі гектараў зямлі пераарана ім за гэтыя гады, колькі тон збожжа намалочана — немагчыма нават падлічыць! І ў кожным гэтым гектары, у кожнай тоне — ягоная адказнасць, летняя праца ад цямна да цямна без выхадных і перапынкаў, зімовыя вечары на мехдвары… Безумоўна, такая шчырая працавітасць была высока ацэнена. У 1976 годзе Георгій Іваніцкі быў удзельнікам Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР і ўзнагароджаны бронзавым медалём, у 1978 го-дзе за поспехі ў выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў, актыўную грамадскую работу атрымаў Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР, а ў 1986-м скарбонку працоўных узнагарод папоўніў срэбраны медаль ВДНГ. Аднак галоўная ўзнагарода па прызнанні самаго юбіляра — гэта павага людзей: працаўнікоў “Рассвета”, многія з якіх не абыходзіліся без парад вопытнага трактарыста Іваніцкага, кіраўніцтва гаспадаркі, якое і зараз не забываецца на свайго ветэрана працы, суседзяў і родных.
Задавальняе Георгія Марцінавіча тое, што двое яго доўгачаканых дзяцей — Наташа і Саша сталі добрымі людзьмі, абодва атрымалі па дзве вышэйшыя адукацыі, на што ў яго ў свой час не хапіла ні сіл, ні магчымасцей, стварылі свае сем’і. А сын нават пайшоў па працоўных слядах бацькі — таксама працуе ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага на пасадзе вядучага агранома-садавода. Ганаровыя граматы за бездакорную працу Аляксандра Іваніцкага беражліва захоўваюцца разам з узнагародамі яго бацькі, тут жа, у сямейным архіве, — нумары газеты “Кіравец” 70-х, 80-х, 90-х гадоў, на старонках якіх замалёўкі пра рассветаўскага перадавіка Георгія Іваніцкага. Варта адзначыць, што скончыў свой працоўны шлях Георгій Марцінавіч, нягледзячы на паважаны ўзрост, не так даўно — у 2013-м, а яго працоўны стаж складае 54 гады. Апошні час, колькі хапала сіл, ён працаваў вартаўніком, ніяк не мог пакінуць родную гаспадарку. Юбіляр і зараз, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, ні хвіліны не сядзіць без справы — чалавек працы заўсёды знойдзе сабе занятак.
На наша пытанне, у чым жа сакрэт даўгалецця, Георгій Марцінавіч адказаў так: “Магчыма, у тым, што я ўсё жыццё, з самага дзяцінства працаваў, гэта загартоўвала характар, не давала магчымасці паслабляць сябе ні фізічна, ні маральна”. Няхай жа нябёсы падораць юбіляру яшчэ шмат сіл, каб ён мог дзяліцца з моладдзю гэтым простым, аднак высакародным і паважаным сакрэтам свайго даўгалецця.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024