Темы

У ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Іванавіча Куцілкіна 95­гадовы юбілей

У ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Іванавіча Куцілкіна 95­гадовы юбілей

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Іванавіч Куцілкін адзначыў шаноўны юбілей – 95­годдзе з дня нараджэння.
Да Рыгора Іванавіча, які зараз знаходзіцца на лячэнні ў райбальніцы, з віншаваннямі, падарункамі і кветкамі завіталі кіраўнік раёна Міхаіл Гулы і старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Яны пажадалі ветэрану здароўя, сямейнай цеплыні і клопату і яшчэ не аднойчы ў жыцці сустрэць Дзень Перамогі.
У размове з гасцямі Рыгор Іванавіч нагадаў некалькі найбольш памятных момантаў свайго ваеннага шляху, распавёў аб няпростых пасляваенных гадах аднаўлення разбуранай ворагам народнай гаспадаркі. Падзяліўся Рыгор Іванавіч і ўспамінамі пра тыя пачуцці, якія былі ў яго і саслужыўцаў у доўгачаканы для абаронцаў Айчыны і ўсяго савецкага народа дзень – 9 мая 1945 года. Па словах юбіляра, свята Вялікай Перамогі застаецца для яго самым значным і дарагім.
Калі пачалася вайна, Рыгору Куцілкіну было 16 гадоў. У канцы снежня 1942 года ён разам з аднакласнікамі быў прызваны на фронт: юнакоў накіравалі ў дэсантныя войскі, а дзяўчат – у зенітныя. Большая частка з іх загінула ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны.
Курс маладога байца Рыгор прайшоў за некалькі дзён і ў саставе 20­й паветрана­дэсантнай брыгады змагаўся з ворагам на Карэльскім перашыйку, вызваляў гарады і мястэчкі на тэрыторыі Польшчы. Быў паранены, пралячыўся ў шпіталі – і зноў на фронт.
Нямала за гады ваеннага ліхалецця давялося перажыць Рыгору Іванавічу. Але ён заўсёды бясстрашна, з мужнасцю і адвагай змагаўся з ворагам.
Пасля вайны Р.І.Куцілкін паступіў і ў 1949 годзе закончыў Казанскае ваеннае авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча. Службу праходзіў у авіяцыйным палку ў г.Бабруйску. Калі быў утвораны Кіраўскі раён, у райкаме партыі яму прапанавалі пасаду начальніка раёна электрасетак, і Рыгор Іванавіч даў згоду. Гэтай справе ён прысвяціў 26 гадоў жыцця. Для яго, расіяніна, Кіраўшчына стала другой Радзімай.
Разам з жонкай яны выхавалі двух дзяцей. Радуецца Рыгор Іванавіч унукам і праўнукам.
Увесь жыццёвы і працоўны шлях Р.І.Куцілкіна – прыклад патрыятызму, адданасці Радзіме, адказнасці за даручаную справу.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость