Темы

Узнагароды за добрасумленную працу і ў сувязі з юбілеем

Узнагароды за добрасумленную працу і ў сувязі з юбілеем

Русец Николай

З прыемнага моманту пачалася пленарная частка выязнога сумеснага пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, якое прахо­дзіла на базе Дабаснянскага сельскага Савета: ушанавання з нагоды 50-гадовага юбілею начальніка Кіраўскай раённай энергаінспекцыі Бабруйскага аддзялення філіяла “Энерганагляд” Магілёўскага РУП “Магілёўэнерга” Мікалая Русецкага. Першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Сухадольскі ўручыў яму Падзячнае пісьмо раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне працоўных абавязкаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава — Ганаровую грамату райсавета дэпутатаў. Яны выказалі юбіляру словы віншаванняў і шчырах пажаданняў.
Н.П.Русецкі — ураджэнец нашага раёна, нарадзіўся ў в.Гарадзец. Скончыў Бабруйскі механіка-тэхналагічны тэхнікум, Калінінградскае ваенна-інжынернае вучылішча інжынерных войск па спецыяльнасці “электратэхнічныя сродкі і энергазабеспячэнне”. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе ў г.Бабруйску.
З 1992 года працаваў у родным раёне — галоўным энергетыкам у СВК “Калгас Чапаева”, затым — старшынёй названай гаспадаркі, пазней — энергетыкам у Кіраўскай ПМК-255.
З 2006 года прафесійная дзейнасць Мікалая Пятровіча звязана з энергаінспекцыяй Кіраўскага раёна Бабруйскага міжраённага аддзялення філіяла “Энерганагляд”, дзе працаваў спачатку інспектарам, а ў 2009 узначаліў калектыў.
Калегі па рабоце, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна ведаюць М.П.Русецкага як высокакваліфікаванага спецыяліста, адказнага і добрасумленнага чалавека. Варта адзначыць, што Кіраўская энергаінспекцыя па вытворчых паказчыках лічыцца адной з лепшых у Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость