Верны выбранаму шляху

Верны выбранаму шляху

65 гадоў. Гэта многа ці мала. Відаць, гледзячы аб чым ідзе гаворка… калі ж мы гаворым пра ўзрост чалавека, то якія гэта гады! Як сказаў Аляксандр Разенбаум, узрост – гэта стан душы… А для чалавека, які клапоціцца пра сваю сям’ю, душой і сэрцам імкнецца прынесці карысць арганізацыі, у якой працуе, роднай краіне, мае вялікія жыццёвы і прафесійны вопыт, – гэта ўсяго только чарговая дата нараджэння, свайго роду падвядзенне вынікаў зробленага перад самім сабой і перад грамадствам, а таксама вызначэнне планаў на будучае.

20 мая 65 гадоў з дня свайго нараджэння адзначыць чалавек, якога добра ведаюць не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі, – Аляксандр Іванавіч Багель, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Кар’ера выпускніка Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі пачалася ў 1980 годзе з пасады старшага інжынера цэху механізацыі калга­са імя Дзяржынскага Бабруйскага раёна. Хутка маладога спецыяліста назначылі старшым інжынерам таго ж калгаса. А ўжо з 1983 года Аляксандр Іванавіч працаваў намеснікам дырэктара па кормавытворчасці, а затым – дырэктарам саўгаса “Шыннік” Кіраўскага раёна. Так ішло станаўленне сучаснага кіраўніка.
Добра ладзіліся працоўныя справы ў перспектыўнага спецыяліста. З 2003 па 2006 гады ён займаў пасаду першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Кіраўскага райвыканкама. А затым быў кіраўніком Глусскага райвыканкама.
З 2011 года Аляксандр Іванавіч узначаліў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, цяпер – адкрытае акцыянернае таварыства. Гаспадарка мнагапланавая, вядзе сваю гісторыю з 1944 года. Сёння – гэта прадпрыемства з вялікімі гістарычнымі традыцыямі, размешчана на 13 тысячах гекатараў зямлі, з пагалоўем больш чым 9 з паловай тысяч галоў буйной рагатай жывёлы і перспектывай далейшага росту вытворчасці.
Пад кіраўніцтвам Аляксандра Іванавіча ў “Рассвеце” праводзіцца вялікая работа па рэканструкцыі і мадэрнізацыі дзейнічаючых прадпрыемстваў. Шмат праектаў было рэалізавана за мінулыя гады. Калектыў рассветаўцаў неаднаразова прызнаваўся пераможцам у розных галінах сельскай гаспадаркі. З не меншым энтузіязмам Аляксандр Багель падтрымлівае ініцыятыву калектыва ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.
І работнікі, і ветэраны працы адзначаюць важную ўласцівасць характару А.І.Багеля – уменне захоўваць з людзьмі добрыя чалавечыя адносіны пры любых абставінах. У яго ўважлівыя вочы, шчырая ўсмешка. З такім чалавекам хочацца паразмаўляць, падзяліцца запаветным. Ён умее выклікаць інтарэс у субяседніка, падтрымаць словам і справай. Такімі якасцямі і павінен валодаць кіраўнік.
Юбіляр заўсёды з павагай адносіцца да лю­дзей, з энтузіязмам – да працы. Няхай так будзе заўсёды!

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем