Вуліцы любімага горада

Вуліцы любімага горада

Сетка нашага райцэнтра налічвае 90 вуліц і завулкаў.

Цэнтральная вуліца Кіраўска, як і сам горад, носіць імя С.М.Кірава – савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча. Нарадзіўся ён у 1886 годзе, быў першым сакратаром Ленінградскага абласнога камітэта УКП(б) і членам Палітбюро ЦК УКП(б). Помнік яму ўстаноўлены ля адміністрацыйнага будынка райвыканкама, на гарадской плошчы. На вуліцы Кірава размешчаны шматлікія аб’екты гандлю, сацыяльнай службы, культуры, адукацыі і іншыя.
Ёсць вуліцы, названыя ў гонар беларускага першадрукара Ф.Скарыны, партыйных і рэвалюцыйных дзеячаў У.І.Леніна, М.І.Калініна, К.Маркса, чырвоных камандзіраў М.В.Фрунзе і В.І.Чапае­ва, удзельніка грамадзянскай вайны, ураджэнца нашага раёна І.Ф.Пятрушы, а таксама паэта А.С.Пушкіна, пісьменніка М.Горкага, вучонага-біёлага В.С.Мічурына.
У гонар легендарнага земляка, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскага названа вуліца, якая раней была Рассветаўскай.У назвах вуліц Мельнікава (былая Лазневая) і Рабцэвіча ўвекавечаны імёны яшчэ двух Герояў Савецкага Саюза, таксама нашых землякоў А.І.Мельнікава і А.М.Рабцэвіча.
Ёсць у райцэнтры і вуліцы, якія носяць імёны герояў, загінуўшых у баях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сярод іх – А.К.Шомін (былая вуліца Школьная), А.І.Чарныш (былая вуліца Юбілейная).
Некалькі вуліц названы ў гонар герояў-касманаўтаў У.М.Камарова, В.У.Церашковай, а самая працяглая вуліца горада носіць імя Ю.А.Гагарына, раней яна называлася Шасейнай. На ўсім яе працягу знаходзіцца аўтатраса рэспубліканскага значэння Магілёў – Бабруйск. На вуліцы знаходзяцца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, аб’екты гандлю, аўтатранспартнай службы: аўтастанцыя, аўтапарк №14, аўтазаправачная станцыя, а таксама РАНС, дзіцячая школа мастацтваў, Свята-Пакроўская царква і інш.
Яшчэ адной з самых працяглых вуліц райцэнтра з’яўляецца Валадарскага, названая ў гонар дзеяча рэвалюцыйнага руху.
Назва вуліцы Заводскай напрамую звязана з кансервавым заводам, які раней тут размяшчаўся, а зараз ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”.
Ёсць у райцэнтры вуліцы, назвы якіх звязаны з гісторыяй развіцця Савецкага Саюза, напрыклад, такія, як Камсамольская, Савецкая, Кастрычніцкая, Першамайская, Народная, Піянерская, Міру, Калгасная, Будаўнікоў.
Частка кіраўчан пражываюць на вуліцах з лірычнымі назвамі Садовая і Лугавая, Сонечная, Навасёлаў, Сцяпная, Пясчаная, Паўночная, Юбілейная. Шмат дзесяцігоддзяў існуюць вуліцы Старасельская і Рукавецкая.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем