Темы

За добрасумленную працу ў сістэме спажывецкай кааперацыі

За добрасумленную працу ў сістэме спажывецкай кааперацыі

Сарока

На нядаўнім пасяджэнні райвыканкама яго старшыня Аляксандр Бутараў уручыў старшыні праўлення Кіраўскага райспажыўтаварыства Святлане Сарока Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме спажывецкай кааперацыі і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння.
Сістэме гандлю Святлана Рыхардаўна прысвяціла ўсё свядомае жыццё. У свой час яна закончыла Гомельскі кааператыўны тэхнікум Белспажыўтаварыства, а пазней — Гомельскі кааператыўны інстытут, набыўшы спецыяльнасць “таваразнаўства нехарчовымі таварамі, таваразнаўства і арганізацыя гандлю нехарчовымі таварамі”. Працоўную біяграфію пачала таваразнаўцам Любоніцкага спажыўтаварыства. У розныя гады была загадчыкам магазіна в.Дубцы (з гэтай вёскі, дарэчы, яна родам), намеснікам дырэктара праўлення па гандлю Баравіцкага спажыўтаварыства, намеснікам дырэктара ўнітарнага аптова-рознічнага гандлёвага прадпрыемства “Каапгандаль”, дырэктарам размеркавальных складоў райспажыўтаварыства, выконвала абавязкі намесніка дырэктара, а з 2013 года — узначаліла калектыў і на гэтай пасадзе працуе дагэтуль.
Пад яе кіраўніцтвам калектыў дабіваецца добрых паказчыкаў у працы, арганізацыя стабільна развіваецца. Усе, хто ведаюць Святлану Рыхардаўну, зыходзяцца ў меркаваннях, што ёй уласцівы самыя лепшыя якасці кіраўніка: прынцыповасць, дзелавітасць, высокая арганізаванасць, прафесіяналізм, адказнае стаўленне да даручанай справы, здольнасць адпавядаць сучасным патрабаванням.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость