Темы

За шматгадовую бездакорную працу ўзнагароджаны начальнік Кіраўскага філіяла ДРБУ №197 Віталь Токараў

За шматгадовую бездакорную працу ўзнагароджаны начальнік Кіраўскага філіяла ДРБУ №197 Віталь Токараў

Урачысты і прыемны момант азнаменаваў пачатак чарговага пасяджэння райвыканкама: кіраўнік раёна Міхаіл Гулы шчыра павіншаваў з 45-годдзем з дня нараджэння начальніка філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ №197 Віталя Токарава і ўручыў яму з гэтай нагоды, а таксама за шматгадовую і бездакорную працу ў галіне дарожнага будаўніцтва раёна Ганаровую грамату райвыканкама. Словы віншаванняў выказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла асабісты важкі ўклад Віталя Сяргеевіча ў развіццё дарожнай інфраструктуры, умацаванне эканомікі раёна, росту аўтарытэту ўзначальваемай ім арганізацыі, і ўручыла юбіляру Падзячнае пісьмо райсавета.

В. С. Токараў з кагорты тых людзей, для якіх служэнне роднаму краю, – найлепшая ўзнагарода. Нарадзіўся і вырас у Кіраўску, пасля школы паступіў і паспяхова закончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. На малую радзіму вярнуўся маладым спецыялістам. Прафесійны і кар’ерны рост Віталь Токараў пачынаў з пасады майстра па рамонту і ўтрыманню аўтамабільных дарог ДРБУ №197 г.Кіраўска. Потым працаваў тут прарабам, выконваючым абавязкі галоўнага інжынера. У 2003 годзе быў зацверджаны на пасаду галоўнага інжынера, а праз восем гадоў узначаліў калектыў філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ №197.
За 23 гады работы калектыў ДРБУ стаў для В.С.Токарава па-сапраўднаму родным. Менавіта тут прайшло яго прафесійнае і асобаснае станаўленне. І зараз Віталя Сяргеевіча ў раёне і за яго межамі ведаюць і паважаюць як граматнага і кампетэнтнага спецыяліста, умелага кіраўніка, які здолеў згуртаваць калектыў, скіраваць яго патэнцыял на рэзультатыўнае выкананне пастаўленых задач. І найлепшае таму пацвярджэнне — стабільнае развіццё, працоўныя поспехі дарожнай арганізацыі.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость