Темы

2 жніўня — Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

2 жніўня — Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

_MG_8139

Гісторыя Паветрана-дэсантных войскаў вядзе свой пачатак з 2 жніўня 1930 г. — у гэты дзень на вучэннях ВПС Маскоўскай ваеннай акругі было выкінута на парашутах падраздзяленне дэсантнікаў у саставе 12 чалавек. Гэты эксперымент дазволіў ваенным тэарэтыкам убачыць перспектыву перавагі парашутна-дэсантных часцей, іх велізарныя магчымасці.
Пачатак стварэнню масавых паветрана-дэсантных войскаў паклала пастанова Рэвваенсавета СССР, якая была прынята 11 снежня 1932 года.
Дзень дэсантнікаў — свята, якое цяжка не заўважыць. Нават той, хто ніколі не служыў у ПДВ, прайшоўшы па вуліцах горада, адразу прыгадае, што сёння – 2 жніўня, дзень, калі людзі ў цяльняшках і блакітных берэтах адзначаюць чарговую гадавіну паветрана-дэсантных войскаў.
Для кіраўчаніна Васіля Рублеўскага гэта памятны і значны ў жыцці дзень.
У 1979 г. ён быў прызваны ў рады Савецкай Арміі, праходзіў службу ў вучэбным падраздзяленні ў Гайджунах у Латвіі. Менавіта там ён прайшоў “хрышчэнне небам”: ажыццявіў свой першы скачок з парашутам.
У студзені 1980 года Васіль Рублеўскі быў накіраваны для далейшага праходжання службы ў Афганістан. Свой воінскі абавязак ён выканаў дастойна: сярод яго ўзнагарод — медаль “За адвагу” і Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета СССР.
Заслугоўвае павагай і яго працоўны шлях: шмат гадоў Васіль Міхайлавіч добрасумленна шчыруе слесарам у цэху паліўнай апаратуры РАПТЗ.
Сённяшні абаронца Айчыны Віталь Фралоў з аг.Барчыцы праходзіць службу ў 139-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадзе г.Віцебска. З дзяцінства юнак марыў аб службе ў элітных войсках, а прыкладам для яго быў старэйшы брат Сяргей, які праходзіў службу ва ўнутраных войсках МУС. Зараз ён з гонарам выконвае свой воінскі абавязак, з’яўляючыся дастойным прадстаўніком братэрства дэсантнікаў.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем