Пажарная бяспека — на асаблівым кантролі

Пажарная бяспека —  на асаблівым кантролі

pozgprov

Аглядныя камісіі актыўна праводзяць абследаванне домаўладанняў прафілактуемай катэгорыі грамадзян на прадмет захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі, вядуць інфармацыйную работу.
Фотакарэспандэнт рэдакцыі прыняў удзел у такім абследаванні жыллёвага фонду ў в.Кострычы, праведзеным агляднай камісіяй Мышкавіцкага сельвыканкама на чале са старшынёй сельскага Савета дэпутатаў Віталем Глекавым. Работа агляднай камісіі ў населеных пунктах сельсавета накіравана на распрацоўку і ажыццяўленне прафілактычных мерапрыемстваў па забеспячэнні пажарнай бяспекі жылых дамоў і папярэджванні гібелі людзей ад пажараў.

Як паведамілі рэдакцыі ў Мышкавіцкім сельскім Савеце дэпутатаў, агляднай камісіяй сфарміраваны спісы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, пацярпеўшых ад наступстваў войнаў, адзінокіх грамадзян пажылога ўзросту, адзінокіх інвалідаў 1-й і 2-й груп, адзінока пражываючых састарэлых грамадзян. Таксама ўзяты на кантроль мнагадзетныя сем’і, сем’і, знаходзячыеся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, грамадзяне, схільныя да злоўжывання спіртнымі напоямі.
За мінулы год па сельсавеце абследавана 1218 жылых дамоў на прадмет выяўлення выяўленні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. У 20 домаўладаннях адзінока пражываючых грамадзян пажылога ўзросту з 529 абследаваных выяўлены парушэнні правілаў, ім былі выпісаны прадпісанні. Дарэчы, усе гаспадары за ўласныя сродкі ўхілілі недахопы.
Таксама былі абследаваны 60 домаўладанняў адзінокіх грамадзян састарэлага ўзросту, у 4 з іх выяўлены парушэнні. Рамонт печаў у двух дамах зроблены ў межах Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 г.г. Адзінокі пенсіянер І.Ф.Лысянкоў змешчаны ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Хвайніца, а М.І.Юркавец — у Любоніцкую бальніцу сястрынскага догляду.
У полі зроку выканкама знаходзяцца інваліды. Летась было абследавана 55 домаўладанняў. Пасля неаднаразовых наведванняў і выкрыцця парушэнняў пажарнай бяспекі, якія не ухіляліся, адзінокі інвалід 2-й групы М.Н.Лазаковіч быў змешчаны ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Хвайніца. Да таго ж ён пражываў без рэгістрацыі. Усе парушэнні, якія былі выяўлены ў 27 домаўладаннях асоб, схільных да злоўжывання алкагольнымі напоямі, згодна выпісаных раней папярэджванняў, былі ўхілены ва ўстаноўленыя тэрміны. Летась ва ўсіх правераных 34 домаўладаннях сем’яў “кантрольных” катэгорый камісіяй не было ўстаноўлена парушэнняў пажарнай бяспекі.
Каб папярэдзіць трагедыі, з вяскоўцамі праводзяцца растлумачальныя гутаркі.
Акрамя гэтага ва ўсіх населенных пунктах Мышкавіцкага сельсавета сумесна з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у адпаведнасці з зацверджаным графікам былі праведзены сельскія сходы з насельніцтвам па пытаннях папярэджвання пажараў і гібелі ад іх людзей.
На мінулым тыдні ў Казуліцкім сельскім клубе перад сельчанамі выступіў начальнік каравула РАНС Сяргей Архіпенка. Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу на супрацьпажарную бяспеку вяскоўцаў: трэба сачыць за гарачымі печамі, не пакідаць на іх адзёжу, рамантаваць лежакі, утрымліваць у спраўным стане электраправодку. Старшыня сельвыканкама Віталь Глекаў адказаў на ўзнятыя прысутнымі грамадзянамі пытанні, і ў чарговы раз папярэдзіў, што аглядная камісія сельвыканкама, будзе трымаць на пастаянным кантролі супрацьпажарны стан жылых дамоў.
У полі зроку старшыні разам з участковым інспектарам РАУС знаходзяцца пустуючыя дамы. Летась у ходзе абследавання быў устаноўлены факт пражывання В.В.Суворава ў адным з пустуючых дамоў а/г Мышкавічы. Ён быў змешчаны ў цэнтральную раённую бальніцу, пасля была ўстаноўлена пенсія па інваліднасці. Затым яго змясцілі ў адзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Хвайніца.
Сёлета зацверджаны састаў агляднай камісіі сельсавета, работа якой накіравана на ажыццяўленне прафілактычных мер і папярэджванне гібелі людзей ад пажараў.
Запісала
Таццяна Барадзіна.

Последние новости

Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024