Темы

Абодва чэмпіёны — з Паўлавіч

Абодва чэмпіёны — з  Паўлавіч

pavlovichi-shkolaНа базе СШ №1 райцэнтра прайшлі раённыя лёгкаатлетычныя спаборніцтвы сярод вучняў 5-6 класаў “Шкаліяда”. Трэба адзначыць, што праводзяцца яны ў кожным раёне краіны ўжо другі год. Ініцыятарам “Шкаліяды” выступіла Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі з мэтай выяўлення найбольш здольных школьнікаў з тым, каб у далейшым на базах вучылішч алімпійскага рэзерву рыхтаваць будучых зорак-лёгкаатлетаў краіны. Ну, а галоўная задача правядзення такіх “Шкаліяд” больш глабальная — прыцягненне дзяцей і падлеткаў да фізкультурных і спартыўных заняткаў, папулярызацыя лёгкай атлетыкі.

Праграма мнагаборства “Шкаліяды” ўключала ў сябе спаборніцтвы ў чатырох відах: бег 60 м, скачок у даўжыню з разбегу, кіданне мяча на дальнасць і бег 800 м (хлопчыкі) і 500 м (дзяўчынкі). Згодна выступленняў удзельнікам налічваліся балы. Навучальныя ўстановы раёна прадаставілі лепшых сваіх выхаванцаў у названым вышэй узросце. Улічваліся толькі асабістыя рэзультаты, камандных вынікаў у “Шкаліядзе” не прадугледжана.
Забягаючы наперад, адзначым, што найбольш вострая барацьба разгарнулася паміж прадстаўнікамі Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, СШ №1 і гімназіі. Менавіта з гэтых навучальных устаноў рабяты і падзялілі месцы на п’едэстале. У хлопчыкаў не пакінуў шанцаў сапернікам Максім Няйштэтар з Паўлавіч. Чэмпіёна па праву можна назваць абсалютным, бо перамог ён літаральна ва ўсіх відах. Уражваюць і рэзультаты юнага лёгкаатлета: 60 м ён прабег за 9.2 сек., 800 м — за 2.57 мін., у даўжыню скокнуў на 4 м, а мяч штурхнуў на 35 м. Агульны вынік пераможцы — 165 ачкоў і значны адрыў ад бліжэйшых канкурэнтаў. Са 139 баламі другое месца заняў Мацвей Каранкевіч з гімназіі, трэцім стаў Андрэй Наскавец з СШ №1, які набраў 124 ачкі. У пяцёрку мацнейшых увайшлі таксама Ягор Сосаў з Дабаснянскай СШ і Ілья Шчэрбіч з Паўлавіч. Усяго ж да ўдзелу было заяўлена 48 юных спартсменаў.
Калі ў хлопчыкаў паміж лідарамі назіраўся адпаведны адрыў па суме балаў, то ў дзяўчынак (а іх усяго было 25) па ходу мнагаборства барацьба была больш вострай і непрадказальнай: наперад вырывалася то адна, то другая лёгкаатлетка, кожны з відаў мог быць вырашальным. У выніку прадстаўніца Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева Настасся Котава літаральна “вырвала” перамогу ў леташняй чэмпіёнкі Дар’і Гаршковай з гімназіі. Лёс “золата” вырашылі толькі 2 балы — дзяўчаты набралі адпаведна 134 і 132 ачкі. Усяго адзін бал ад другога месца аддзяліў яшчэ адну вучаніцу гімназіі Яну Лісоўскую, якой дасталося трэцяе месца. У пяцёрцы лепшых таксама дзве прадстаўніцы СШ №1 Юлія Калінава і Карына Падаляк.
Такім чынам, абодва чэмпіёны аказаліся з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Наогул, трэба адзначыць, што літаральна ўсе прадстаўнікі гэтай навучальнай установы (на здымку) паказалі вельмі шчыльныя рэзультаты і занялі высокія месцы.
Наталля МАІСЕЕНКА,
намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Последние новости

Сельское хозяйство

Работа на земле – осознанный выбор

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Матпомощь к школе: кому положена и как будет производиться

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Каникулы со спасателями в Кировском районе

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Республиканский марафон молодежи и студенчества: «Твой драйв. Твой успех. Твоя страна!»

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

22-26 июня на Кировщине пройдет профилактическая акция «Безопасность начинается с тебя!»

23 июня 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

В Кировске 27 и 28 июня пройдут поединки стартового тура 19-го чемпионата Беларуси по пляжному футболу

23 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем