Темы

Барацьба на спаборніцтвах па настольным тэнісе ў Кіраўску аказалася бескампраміснай і напружанай

Барацьба на спаборніцтвах па настольным тэнісе ў Кіраўску аказалася бескампраміснай і напружанай

На базе СШ №1 прашлі чарговыя спаборніцтвы ў межах раённай Спартакіяды школьнікаў. На гэты раз тут сабраліся аматары настольнага тэніса з устаноў адукацыі — усяго 8 каманд, у саставе якіх удзельнічалі па 3 хлопчыкі і дзяўчынкі 2004-2005 гадоў нараджэння. Аб тым, як праходзілі спаборніцтвы, расказаў галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Максім Хамічэнка:

— Барацьба паміж аматарамі малой ракеткі аказалася вельмі бескампраміснай, а вынікі паміж спартсменамі  — настолькі шчыльнымі, што пры вызначэнні месцаў суддзям часам спатрэбілася прымяняць каэфіцыент.

У камандным заліку з 23 ачкамі перамогу святкавалі гаспадары — тэнісісты СШ №1. Толькі адно ачко саступілі ім прадстаўнікі Мышкавіцкай СШ. Тройку прызёраў замкнулі школьнікі Жыліцкага УПК ДС-СШ, набраўшыя 19 ачкоў.

Сярод хлопчыкаў безагаворачную перамогу атрымаў вучань СШ №1 Аляксандр Крутаў, які перамог ва ўсіх 5 паядынках. Яшчэ чацвёра рабят атрымалі па 4 перамогі. У выніку прымянення каэфіцыента другое і трэцяе месцы адпаведна было прысуджана рабятам з Мышкавіцкай СШ Мікіце Шчэрбічу і Ільі Бяляўскаму. У “сантыметрах” ад прызавой тройкі апынуліся Дзмітрый Рубанаў з СШ №1 і Мікіта Бяляўскі з Мышкавіч.

А вось у дзяўчат сітуацыя склалася яшчэ больш заблытанай. Адразу шасцёра ўдзельніц-лідараў набралі па 4 перамогі. І ўсё ж канкурэнткі размясціліся ў наступным парадку: першае і другое месцы адпаведна занялі стрыечныя сёстры Дар’я і Карына Красныя, вучаніцы СШ №1, трэцяе месца прысуджана прадстаўніцы Жыліцкага УПК ДС-СШ Марыі Каральковай, на наступных месцах — Аляксандра Каваленка (Мышкавіцкая СШ), Аляксандра Куцянкова (Жыліцкі УПК ДС-СШ), Ганна Стаўрова (Дабаснянскі УПК ДС-СШ).

У сувязі з такімі шчыльнымі рэзультатамі суддзям аказалася даволі цяжка вызначыцца з аптымальным саставам зборнай раёна для ўдзелу ў абласным этапе. З гэтай мэтай у суботу будзе праведзены  вучэбна-трэніровачны збор, дзе і будуць названы кандыдаты ў зборную.

 

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость